ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных PressDisplay
Новыя паслугі бібліятэкі

Перадача ў дар факсімільнага выдання кніг Скарыны

Перадача ў дар факсімільнага выдання кніг Скарыны
Іншыя навіны

18 чэрвеня а 16-й гадзіне ў атрыуме бібліятэкі (2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.


Узноўленыя шэдэўры сусветнага значэння будуць перададзены кіраўнікам дыпламатычных місій краін, звязаных з лёсам беларускага першадрукара, а таксама бібліятэкам усіх раёнаў Мінскай вобласці.

У 2014 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Белзнешэканомбанкам рэалізавала першую частку агульнанацыянальнага праекта па выпуску факсімільнага выдання поўнага збору кніг Францыска Скарыны: нядаўна ўбачылі свет першыя пяць тамоў.

Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Шматтомнае факсімільнае выданне ўпершыню дазволіць сабраць поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе (1517–1519) і Вільні (1522–1525). У яго аснову пакладзены электронныя копіі найлепш захаваных кніг першадрукара, якія знаходзяцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам