ГалоўнаяНавіны

Навіны

#ПазнайБеларусь

15 Ліп 2024

Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызму пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі праводзяць IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы “#ПазнайБеларусь”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спадчына збіральніка Віцебскай даўніны

15 Ліп 2024

11 ліпеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна да 100-годдзя з дня памяці гісторыка, краязнаўцы і даследчыка Аляксея Парфяновіча Сапунова (1851–1924) адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Спадчына збіральніка Віцебскай даўніны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам” будзе працягнуты

15 Ліп 2024

У канцы ліпеня 1944 г. тэрыторыя сучаснай Беларусі была цалкам вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 80-годдзю гэтай падзеі прысвечана першая частка віртуальнага праекта “Газетныя радкі чытаючы сэрцам”. Гэтая частка праекта неўзабаве будзе выдадзена ў папяровым варыянце.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бацька Мінай

11 Ліп 2024

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Мінаю Піліпавічу Шмырову (1891–1964) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года “за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Дыялог з чытачом: “Подыум жыцця”

9 Ліп 2024

Зала мастацтва – адзін з цэнтраў прыцягнення таленавітых і творчых асоб: мастакоў, архітэктараў, рэжысёраў і ўсіх, хто знаходзіцца ў нястомным пошуку прыгажосці і самавыяўлення. Нядаўна нашу залу наведала дызайнер-мадэльер, член Саюза дызайнераў Беларусі Ніна Федорчанка, якая ўразіла супрацоўнікаў сектара і чытачоў сваім дзівосным элегантным абліччам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

8–14 ліпеня 1944 года. 3 тыдні да Вызвалення

9 Ліп 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па ліпень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Да 95-годдзя з дня нараджэння Веры Сямёнаўны Адамовіч

8 Ліп 2024

Вера Сямёнаўна нарадзілася ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці ў сям'і працоўных.  У 1937 годзе яна пайшла ў першы клас, але жорсткія падзеі Вялікай Айчыннай вайны перапынілі шчаслівы і бесклапотны школьны час на тры страшныя гады.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Жураўліны крык” у літаратуры і на экране: творчая споведзь франтавікоў

5 Ліп 2024

4 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) у межах цыклу кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў прадстаўлены адзін з савецкіх кінашэдэўраў пра Вялікую Айчынную вайну – фільм “Жураўліны крык” (1975).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Жывапісец танцоўшчыц

5 Ліп 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жывапісец танцоўшчыц”, прысвечаная 190-годдзю з дня нараджэння французскага мастака-імпрэсіяніста Эдгара Дэга (1834–1917), праходзіць з 5 ліпеня па 25 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Прэзентацыя часопіса “Берега” і кніг, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

4 Ліп 2024

4 ліпеня ў бібліятэцы адбылася сустрэча літаратараў з Беларусі і Расіі, у рамках якой прайшлі прэзентацыі літаратурнага часопіса “Берега” (Калінінград), кніг Валерыя Старжынскага “Жизнь продолжается” і Лідзіі Давыдзенка “От неба данная земля”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя ветэранаў Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі і Фонду ветэранаў дыпламатычнай службы

4 Ліп 2024

2 ліпеня адбылася сустрэча генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна са старшынёй Савета ветэранаў Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі Валерыем Марозавым, дырэктарам Фонду ветэранаў дыпламатычнай службы Уладзімірам Чхіквадзэ і намеснікам старшыні камісіі па міжнародных і міжрэгіянальных сувязях Маскоўскага гарадскога савета ветэранаў Уладзімірам Сямідзеткам пры ўдзеле прадстаўнікоў Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адважны камандзір “трыццацьчацвёркі”

3 Ліп 2024

У шэрагу Герояў, якія праславіліся ў баях за вызваленне Беларусі, ёсць і імя малодшага лейтэнанта Дзмітрыя Фролікава, танк якога раніцай 3 ліпеня 1944 г. першым з’явіўся на вуліцах Мінска, працягваючы граміць ворага, які адступаў.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Заўсёды на перадавой

3 Ліп 2024

3 ліпеня, якое стала датай нацыянальнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца таксама днём нараджэння славутага арганізатара і кіраўніка партызанскага руху Беларусі, вядомага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, высокаадукаванага, сціплага, вельмі ўважлівага да людзей чалавека, чыё жыццё стала прыкладам стойкасці, мужнасці і гонару, глыбокай адданасці Радзіме і свайму народу – Уладзіміра Елісеевіча Лабанка (1907–1984).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкай Расіі і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

2 Ліп 2024

1 ліпеня адбыўся рабочы візіт генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна ў Дзяржаўную публічную навукова-тэхнічную бібліятэку Расіі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Бібліятэкарам