ГалоўнаяНавіны

Навіны

Бібліятэка прадставіць праграму “Пазітыў ад Скарыны” на свяце ў Рагачове

26 Жні 2016

3–4 верасня ў рамках Дня беларускага пісьменства ў Рагачове адбудзецца “Фестываль кнігі і прэсы” – імправізаваны гарадок, дзе будзе шырока прадстаўлена гісторыя і сучаснасць беларускай кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нялёгкія дарогі да сябе

25 Жні 2016

З 25 жніўня па 3 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Нялёгкія дарогі да сябе”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара У.А. Дамарацкага (1946–2000).

Кніжныя выстаўкі

Плануем апошнюю суботу лета – 2016!

24 Жні 2016

Лета не сыходзіць без падарункаў, яно пакідае нам багаты ўраджай, цёплыя ўспаміны, новыя знаёмствы. Менавіта з такой філасофіяй Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе правесці апошнюю суботу лета – 2016 Года культуры.

Навіны бібліятэк

“Не за сябе душа мая баліць”

22 Жні 2016

З 22 жніўня па 30 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Не за сябе душа мая баліць”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна (1936–2014).

Кніжныя выстаўкі

Падарожжа па знакавых мясцінах Элізы Ажэшкі

17 Жні 2016

Элізу Ажэшку многія лічаць польскай пісьменніцай. І гэта пры тым, што нарадзілася яна на Гарадзеншчыне, большую частку жыцця правяла ў Гродне, памерла і пахавана таксама там. Але з 50 польскамоўных тамоў яе твораў на беларускай мове выдадзены ўсяго... 1.

Навіны бібліятэк

На ровары па бібліятэках – 2016

16 Жні 2016

З нагоды Дня бібліятэк Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік пры ўдзеле Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ладзіць 17–18 верасня чарговы велапрабег “На ровары па бібліятэках”.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы

11 Кра 2025

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы” прымеркавана да Дня касманаўтыкі (12 красавіка), а таксама – яркай падзеі 2024 года – палёту першага касманаўта ў гісторыі суверэннай Беларусі Марыны Васілеўскай у складзе экіпажа “Саюз МС-254”. Яна падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і знаёміць з вялікімі адкрыццямі, адважнымі заваёўнікамі космасу і таямніцамі Сусвету.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты