ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Адкрыццё Беларусі праз фальклор з выдатным фалькларыстам, этнографам, публіцыстам Аляксандрам Сержпутоўскім

29 Ліс 2022

Шкада, што не выходзяць на беларускім матэрыяле кнігі кшталту «Крылатыя словы і выслоўі», як гэта практыкуецца, напрыклад, у Расіі. Карысць ад іх была б вялікая. Асабліва калі сабраны выказванні знакамітых пісьменнікаў, навукоўцаў, знаных прадстаўнікоў іншых галін творчасці, а таксама навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў.

Навіны бібліятэк

У ВД «Звязда» выйшла кніга вершаў дзіцячага паэта Віктара Кудлачова

28 Ліс 2022

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет новая кніга вершаў добра вядомага ў Гродна, на Гродзеншчыне і па ўсёй Беларусі дзіцячага паэта Віктара Кудлачова «Так бывает или нет?». Літаратар піша на рускай мове.

Навіны бібліятэк

Якія казкі пісаў Уладзімір Караткевіч?

26 Ліс 2022

"У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі… Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата…"

Навіны бібліятэк

Пад аховай крылатай мудрасці

25 Ліс 2022

Новае – наш немінучы спадарожнік, тое, што дорыць жыццё, каб адчуваць радасць зноў і зноў: новы дзень, новае адкрыццё, новае знаёмства, новы ласунак, новае пачуццё... Новы дом для кнігі... Целяханская гарпасялковая бібліятэка справіла сваё наваселле сёлета падчас свята абласных дажынак.

Навіны бібліятэк

Расповеды пра розных жанчын Беларусі пад адной вокладкай

19 Ліс 2022

БелТА выдала адметную публіцыстычную кнігу вядомай у краіне журналісткі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Аліны Грышкевіч «Лёсы жанчын – лёс адзінай Беларусі». Пад адной вокладкай сабраны расповеды пра розных асоб, у кожнай з якіх свая вядомасць у грамадска-палітычным, сацыяльным, культурна-асветніцкім жыцці краіны.

Навіны бібліятэк

У Мінску выдадзены летапіс шпіталяў Першай сусветнай вайны

13 Ліс 2022

Шкада, што кнігі падобнага маштабу выдаюцца зусім невялікімі накладамі. Размова ідзе пра ёмісты фаліянт памерам у 488 старонак, багата ілюстраваны, насычаны ўнікальнай гісторыка-краязнаўчай інфармацыяй, сабранай літаральна па крупінках, – «Госпитали и лазареты Великой войны на землях Белорусских 1914–1918» Аляксандра Вялічкі і Генадзя Сабалеўскага.

Навіны бібліятэк

Фенаменальная з’ява нацыянальнай культуры. Спрабуем разабраць спадчыну Якуба Коласа

12 Ліс 2022

Спадчына Якуба Коласа – найкаштоўнейшы мастацка-эстэтычны скарб і невычэрпная крыніца глыбіннай мудрасці народа. Творчае сталенне пісьменніка адбывалася на пачатку XX ст., калі гальванізаваліся працэсы фарміравання беларускай нацыі, актывізаваліся духоўныя і творчыя сілы народа. Розумам і сэрцам Якуб Колас адчуваў патрэбы часу, актыўна рэагаваў на сацыяльныя змены і бягучыя палітычныя падзеі, абуджаў памкненні да лепшага, імкнуўся да дабрыні, гуманізму і грамадскага паразумення.

Навіны бібліятэк

ХХI Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

10 Ліс 2022

17 лістапада 2022 г. НАН Беларусі сумесна з ДКНТ праводзяць штогадовую ХХI Міжнародную навукова-тэхнічную канферэнцыю “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”.

Навіны бібліятэк

Жыццё ў стылі “ЭКА”

6 Ліс 2022

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы рэалізуе праект “Жыццё ў стылі «ЭКА»”. На выставе дэманструюцца выданні на экалагічную тэматыку з фондаў кніжнай скарбніцы.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты