ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пад небам памяці і слова
Творчая сустрэча з Вячаславам Бандарэнкам

Музей, Дняпро і родная хата

Музей, Дняпро і родная хата
Іншыя навіны

26 лістапада адзначаліся 84-я ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Запрашаем у вандроўку па родных мясцінах пісьменніка ў Оршы.


Напачатку завітаем у Музей Уладзіміра Караткевіча. Ён размяшчаецца ў будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры канца XIX – пачатку XX стагоддзя (вуліца Леніна, 26). Цікава, што ў гэтым доме раней была радзільная зала, дзе і з’явілася на свет немаўлятка, будучая наша зорка – Уладзімір Караткевіч.

Усе экспанаты размешчаны ў дзвюх залах. Экспазіцыя "Жыццё, творчасць і літаратурная спадчына У.С. Караткевіча" распавядае пра творчы і асабісты лёс пісьменніка, яго грамадзянскую пазіцыю. Тут прадстаўлены асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, аўтабіяграфія, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі Уладзіміра Сямёнавіча, кнігі з подпісамі на памяць, выказванні і лісты сучаснікаў.

Пры музеі дзейнічае навукова-даследчы цэнтр, які займаецца вывучэннем творчасці Уладзіміра Караткевіча. Даследчыкі – людзі, апантаныя сваёй працай. Яны па крупінках збіраюць матэрыял пра пісьменніка не толькі ў ваколіцах Оршы, але і ў розных іншых месцах нашай краіны, дзе жывуць героі яго твораў.

Наша вандроўка працягваецца, і мы трапляем у дзіцячы парк. Тут знаходзіцца помнік Караткевічу. Існуе версія, што манумент стаяў на месцы дома, у якім з маленства жыў Уладзімір Сямёнавіч. Па словах навуковага супрацоўніка Музея Уладзіміра Караткевіча Вольгі Пашковіч, сёння помнік прыкладна ўказвае на месца, дзе да вайны знаходзілася родная хата літаратара. Аднак дзе канкрэтна яна стаяла, не памятала нават яго родная сястра.

Крыху ніжэй адкрываецца цудоўны краявід – Дняпро, якім яго бачыў маленькі Уладзімір, і прырода, якая яго так натхняла. Дняпро – люстэрка душы Караткевіча, люстэрка, у якое і па сённяшні дзень глядзяцца хаты і дрэвы Задняпроўя…

Едзем далей. У цэнтры Оршы – былы езуіцкі калегіум, які рэканструявалі дзякуючы "Дажынкам" у 2008 годзе. Тут знаходзіцца дзіцячая гарадская бібліятэка імя У. Караткевіча.

Ідзем ад цэнтра на вуліцу Чарняхоўскага. І адразу бачым былую школу № 5, якую скончыў Уладзімір Караткевіч. Цяпер гэта Аршанскі гарадскі цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

А вось гарадская школа № 8 па вуліцы Магілёўскай, на ёй шыльда з надпісам пра тое, што тут у 1956–1958 гадах працаваў Уладзімір Сямёнавіч.

Накіроўваемся на вуліцу Караткевіча. Яна невялічкая і знаходзіцца амаль на самым выездзе з горада ў бок Віцебска. Дзякуючы намаганням жыхароў Оршы тут ёсць прыгожы барэльеф пісьменніка, яго аўтограф і памятная шыльда.

А вось і хата, дзе жыў пісьменнік у 1956–1958 гадах. На доме маецца шыльда, для існаванне якой паклапаціліся родныя літаратара. Тут жыве пляменнік Уладзіміра Сямёнавіча.

Зусім недалёка ад караткевічаўскага жытла спускаемся да яго ўлюбёнага Дняпра, да дрэў, якія яшчэ памятаюць пісьменніка. Можа, яшчэ дасюль тут лунае яго дух, рыбаліць, смяецца з нас, занядбаных, і ціхенька бае казкі маленькім аршанцам?..

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам