ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Не забі ў сабе падлетка, або Чаму людзям падабаюцца авантуры?
Аб парадку арганізацыі і правядзення форуму бібліятэкараў Беларусі

Згадваем Уладзіміра Караткевіча

Згадваем Уладзіміра Караткевіча
Іншыя навіны

На бягучым тыдні ў Беларусі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, чыю літаратурную спадчыну справядліва называюць мастацкім летапісам беларускай гісторыі, – Уладзіміра Караткевіча.


Як паведамляе газета "Звязда", з 20 па 26 ліпеня ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ўвазе слухачоў будуць прадстаўлены праграмы, якія цесна пераплятаюцца з імем пісьменніка і яго творчасцю. Увогуле, гэта ўнікальны выпадак у шматгадовай гісторыі айчыннага радыё, які сведчыць пра высокую запатрабаванасць творчай спадчыны аўтара.

Агульнае гучанне ўсіх радыёзапісаў (і дакументальных, і мастацкіх) складае больш за 60 гадзін! Першая работа датавана 1959 годам – радыёспектакль “Млын на Сініх Вірах”. 24–26 ліпеня ўвазе слухачоў у “Тэатры Беларускага радыё” будзе прадстаўлены спектакль у трох частках “Нельга забыць” паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча. Галоўны герой Андрэй Грынкевіч, нашчадак удзельніка паўстання 1863 года, прыязджае на вучобу ў Маскву, дзе сустракаецца з Ірынай Горавай, радавод якой таксама звязаны з тымі гістарычнымі падзеямі ХІХ стагоддзя. Лёс дорыць абаім сапраўднае высокае пачуццё, якое лічаць падарункам нябёсаў… Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Тамара Абакумоўская, рэжысёр – Валерый Анісенка, кампазітар – Алег Залётнеў. Запіс з фондаў Беларускага радыё 1985 года.

30 сакавіка ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылося адкрыццё творчага праекта Паўла Сідаровіча (г. Орша) “ЛiтаразнаЎства”, які прысвечаны беларускаму алфавiту і прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

У аснове праекта – чорна-белая плакатная графіка. Для кожнай літары створана кампазіцыя, дзе мастак выкарыстоўвае прадметы і сімвалы, якія пачынаюцца на гэтую літару. Злучным звяном з’яўляецца сімвал чалавека, які мастак жартаўліва назваў Хлопчык. Кожны малюнак суправаджаецца тлумачальным надпісам з ужываннем слоў, якія датычацца дадзенай кампазіцыі.

Серыя налічвае 34 творы, што адпавядае колькасці літар у беларускім алфавiце. Прапанаванай канцэпцыяй мастак не толькі сам разважае пра беларускую мову і беларускую культуру, але і наводзіць на разважанні гледача.

Павел Сідаровіч нарадзіўся ў 1979 годзе. Скончыў Аршанскі механіка-тэхналагічны тэхнікум. З 2005 года сур’ёзна заняўся выяўленчым мастацтвам. Член Аршанскага творчага аб’яднання мастакоў “Рэнесанс”. Удзельнік калектыўных і міжнародных выстаў, аўтар персанальных канцэптуальных праектаў у такіх відах творчасці, як плакатная графіка, трафарэтны жывапіс, графіка алоўкам, арт-аб’екты.

Чытайце таксама:

Навіны

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам