ГалоўнаяНавіны

Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выпусціла кнігу “Газетные строки читая сердцем. 1944”

9 Вер 2024

У жніўні выйшла ў свет прадстаўніцкае выданне “Газетные строки читая сердцем. 1944”, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Застацца Чалавекам у полымі вайны

9 Вер 2024

3 верасня на базе ДУА “Сярэдняя школа № 62 г. Мінска” адбылося адкрыццё перасоўнай кніжнай экспазіцыі “Застацца Чалавекам у полымі вайны”, прысвечанай 100-годдзю і творчасці выбітнага беларускага пісьменніка Васіля Уладзіміравіча Быкава.

Бібліяграфічныя заняткі

Праслаўлены военачальнік, майстар танкавых рэйдаў

8 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Івану Ігнацьевічу Якубоўскаму (1912–1976) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства” і Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 верасня 1944 года “Аб узнагароджанні герояў Савецкага Саюза другім медалём «Залатая Зорка» за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання, якія даюць права на атрыманне звання Героя Савецкага Саюза, узнагародзіць герояў Савецкага Саюза другім медалём «Залатая Зорка», стварыць бронзавыя бюсты і ўстанавіць іх на пастаментах на Радзіме ўзнагароджаных”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Кнігу аб малдаванах Беларусі прэзентавалі ў бібліятэцы

6 Вер 2024

6 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі выданне “Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция” сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прэзентавалі выданне “От Брестской крепости к олимпийской вершине”

5 Вер 2024

5 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках Тыдня спорту і здароўя адбылася прэзентацыя выдання “От Брестской крепости к олимпийской вершине”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кампазітар-наватар

5 Вер 2024

Юбілейная выстава “Кампазітар-наватар”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, музыказнаўца і дырыжора Арнольда Шонберга (1874–1951), праходзіць з 5 верасня па 26 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

У Дзень беларускага пісьменства фонды Івацэвіцкай бібліятэкі папоўніліся электроннымі і друкаванымі выданнямі

4 Вер 2024

Падчас святкавання XXXI Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах 31 жніўня кіраўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў асобе генеральнага дырэктара Вадзіма Гігіна і яго намесніка Віктара Пшыбыткі наведалі Івацэвіцкую цэнтральную раённую бібліятэку імя П. Пестрака.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Івацэвіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Пестрака падключылася да электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3 Вер 2024

31 жніўня адбылася цырымонія падпісання дагавора аб падключэнні Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пестрака да электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (ЭБ НББ). Такая значная падзея прайшла ў рамках святкавання XXXI Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Велікан: Антон Брукнер

3 Вер 2024

Юбілейная выстава “Велікан: Антон Брукнер”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, арганіста, сімфаніста, царкоўнага музыканта, педагога, праходзіць з 3 верасня па 7 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Сустрэча з адвакатам аб прававой адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і адказнасці непаўналетніх за правапарушэнні

2 Вер 2024

1 верасня ў рамках лекцыйна-адукацыйнага фестывалю “Урокі міру” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатамі “Прававая адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей. Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць непаўналетніх”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Живёт повсюду красота…”

2 Вер 2024

З 2 па 30 верасня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) адбудзецца выстава “Живёт повсюду красота…”, прымеркаваная да Міжнароднага свята прыгажосці, які святкуецца 9 верасня і з’яўляецца не толькі прафесійным святам работнікаў б’юці-індустрыі, але і ўрачыстасцю ўсяго прыгожага!

Кніжныя выстаўкі

Дзень беларускага пісьменства прайшоў разам з Нацыянальнай бібліятэкай

1 Вер 2024

31 жніўня і 1 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Бібліятэкарам