ГалоўнаяНавіны

Новы праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі

21 Сту 2020

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

3 Ліп 2020

Я не ведаю (каюся ў сваёй недасведчанасці), ці надрукавана тое, пра што я хачу сказаць, у кнігах альбо перыядычных выданнях. Гаворка пра Яна Скрыгана і яго згадку пра Янку Купалу. Зноў жа – матэрыял з цэкоўскага сейфа.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка афарбавалася ў колеры канадскага флага

2 Ліп 2020

1 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначае Канада. З нагоды нацыянальнага свята паўночнаамерыканскай краіны на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіўся бела-чырвоны сцяг з кляновым лістом – сімвалам Канады. Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн

2 Ліп 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае адкрываць анлайн свае фонды. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўнатэкставая электронная калекцыя “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” папоўнілася новымі выданнямі.

Бібліятэка анлайн

2 Ліп 2020

Творчасць Валянціны Паліканінай даўно заўважана не толькі айчыннымі літаратарамі, але і замежнымі. Зрэшты, дзейнасць паэтэсы, публіцыста, перакладчыцы не абмяжоўваецца толькі літаратурай. Пасля аддзела культуры часопіса «Беларусь» яна працягвае журналісцкую працу ў часопісе «Гаспадыня». Нядаўна стала вядома, што Валянціна Паліканіна – у ліку іншых дзечаў культуры, якія неўзабаве атрымаюць медаль Францыска Скарыны.

Навіны бібліятэк

Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

1 Ліп 2020

З 1 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

Кніжныя выстаўкі

1 Ліп 2020

Папулярызацыя беларускай мовы і беларускай кнігі – справа вельмі шматгранная, і поспех залежыць ад мноства фактараў і многіх людзей. Адным з найбольш камерцыйна ўдалых кірункаў гэтай не надта масавай і, адпаведна, не надта выгаднай справы з’яўляюцца пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Навіны бібліятэк

Гайд у дапамогу журналісту

30 Чэр 2020

Нацыянальная бібліятэка дае магчымасці для даследчай працы не толькі ў навуковых мэтах, але і журналісцкіх. Расказваем, што і дзе шукаць, калі вы пішаце артыкул для СМІ.

Аўтарскі погляд

Янка Брыль: “Калі далёка ад дому, вельмі хораша бачыцца на планеце сваё роднае”

30 Чэр 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі аказвае падтрымку аб’яднанням беларускай дыяспары ў замежных краінах у рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 Чэр 2020

"Калі я чытаю кнігу, мне здаецца, што яна жывая і гутарыць са мной".
Знаёмае адчуванне — ці не так?
Значыць, знаёмае і жаданне напісаць (гэта, мусіць, некалі?) аўтару, пазваніць, падзякаваць...
Што ён? За іншых не скажу, бо не ведаю, а пісьменніца Лідзія Арабей мой маналог спыніла кароткім: "Вам спадабалася?.. То прыходзьце, я падпішу вам кнігу".
З таго першага прыходу да апошняга было амаль дзевяць гадоў, безліч сустрэч... І сёння, у яе (светлай памяці!) 95, грэх хоць штосьці не ўспомніць.

Навіны бібліятэк

Постміфалогія інтэрнэт-эпохі: “Забавная мифология” Алены Кісель

29 Чэр 2020

Алена Кісель – адзін з тых сучасных аўтараў, якія ўмеюць не толькі пісаць таленавітыя кнігі, але і паспяхова, можна нават сказаць, стратэгічна працаваць са сваёй чытацкай аўдыторыяй.

Блог прафесійнага чытача

27 Чэр 2020

Раман Мiкалая Гогаля быў неаднаразова экранiзаваны. Прычым упершыню – яшчэ ў 1909 годзе. На гэты раз на шэдэўр пiсьменнiка замахнуўся расiйскi рэжысёр Рыгор Канстанцiнопальскi, якi летась экранiзаваў «Навальнiцу» Аляксандра Астроўскага.

Навіны бібліятэк

27 чэрвеня – дзень нараджэння Дзмітрыя Лыбіна, вядомага беларускага кампазітара і педагога

26 Чэр 2020

Дзмітрый Вітальевіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. З адзнакай скончыў Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных па спецыяльнасці “музыказнаўства” (клас праф. І.Я. Рыжкіна) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі ў праф. Д.Б. Смольскага. Прайшоў стажыроўку ў Пецярбургскай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава і Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф. Шапэна.

Бібліятэка анлайн

26 Чэр 2020

24 чэрвеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, класіка беларускай літаратуры. Тлумачым, хто гэта такі, чаму ўзяў такі псеўданім і як склалася яго жыццё ў жахлівыя сталінскія часы.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Сту 2020

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

1 Ліп 2020

З 1 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

111