ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіАбслугоўванне карыстальнікаў дакументамі

Абслугоўванне карыстальнікаў дакументамі

Абслугоўванне карыстальнікаў дакументамі ажыццяўляецца праз сістэму чытальных залаў, індывідуальнага і міжбібліятэчнага абанемента (МБА), службы электроннай дастаўкі дакументаў (ЭДД).

У чытальных залах ажыццяўляецца абслугоўванне дакументамі з падсобных фондаў і асноўнага фондасховішча.

Падсобныя фонды размешчаны ў зоне абслугоўвання і змяшчаюць найбольш запатрабаваныя дакументы, што дазваляе аператыўна задавальняць інфармацыйныя запыты карыстальнікаў без папярэдняга заказу экзэмпляраў асноўнага фонду.

Заказ дакументаў з фондасховішча ажыццяўляецца з любога аўтаматызаванага рабочага месца ў бібліятэцы і на працягу 30 хвілін дастаўляецца ў чытальную залу сістэмай "Тэлеліфт".

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты