Даведайцеся пра шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі.
Азнаёмцеся з лепшымі ўзорамі друкарскай справы, выдадзенымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.
У выставачнай зале (288 кв. м) дэманструюцца звыш 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя кнігі і старадрукі, рэдкія выданні XV–XXI стагоддзяў.
Сярод экспанатаў знаходзіцца жамчужына калекцыі – кнігі Бібліі (1517–1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Сучаснае музейнае абсталяванне, неабходны экспанатам мікраклімат, рарытэтныя выданні розных часоў ствараюць захапляльную атмасферу падарожжа ў свет кніг.
У музеі вы таксама знойдзеце шмат цікавага пра гісторыю галоўнай бібліятэкі краіны.
Пастаянныя экспазіцыі |
|
Экспазіцыя знаёміць з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, асаблівасцямі беларускай, еўрапейскай і ўсходняй кніжнай культуры. |
|
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі Выстаўка змяшчае шэраг арыгінальных матэрыялаў з фондаў бібліятэкі (копіі архіўных дакументаў, бібліяграфічныя выданні, рукапісы), якія дазваляюць прасачыць багатую гісторыю станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны. |
|
Бібліятэка Полацкага сабора 1839 года
Выстава прымеркавана да 185-годдзя Полацкага аб’яднанага царкоўнага сабора 1839 года, дзе было прынята рашэнне аб злучэнні беларускіх уніяцкіх прыходаў з праваслаўнай царквой. Экспазіцыя знаёміць з перадгісторыяй і падзеямі 1839 года, з дзейнасцю духоўных дзеячаў – непасрэдных удзельнікаў сабора, а таксама з даследаваннямі па гэтай тэме. |
|
Экскурсія для дзяцей "Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў" Экскурсія ў захапляльнай форме знаёміць юных наведвальнікаў 10–12 гадоў з гісторыяй кнігі: першымі пісьмовымі матэрыяламі, узнікненнем і традыцыйным афармленнем рукапіснай кнігі, з вынаходніцтвам кнігадрукавання і рознымі спосабамі афармлення друкаваных кніг. |
|
Музейныя заняткі |
|
|
Музей кнігі запрашае да ўдзелу ў квесце “Буквар – шлях да ведаў”. Буквар – пачатак усіх пачаткаў, першая кніга для навучання грамаце. Дзякуючы яму мы не толькі робім першыя крокі ў свеце ведаў, але і далучаемся да гісторыі сваёй Айчыны, культуры і традыцый продкаў. Удзельнікі квеста ў гульнявой форме даведаюцца аб тым, як з’явіўся алфавіт, як да нас прыйшоў буквар і якая яго роля сёння. Дзяцей чакае вясёлае падарожжа ў свет кніг для навучання грамаце, падчас якога яны змогуць даведацца шмат новага. Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 6–16 гадоў. |
|
Падчас інтэрактыўных творчых заняткаў можна пазнаёміцца з гісторыяй кнігі, даведацца пра сакрэты яе стварэння і цікавосткі, схаваныя ўнутры. Мэта заняткаў – пазнаёміць маленькіх чытачоў з айчыннай кніжнай спадчынай, заахвоціць да чытання, зрабіць кнігу лепшым сябрам. Дзяцей чакаюць творчыя заданні і вясёлыя гульні. Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 6–16 гадоў. Чароўны мір кнігі чакае вас! Давайце чытаць разам! Тэматыка заняткаў:
|
Унікальнасць заняткаў заключаецца ў магчымасці вывучэння нацыянальнай кніжнай спадчыны з дапамогай самага багатага збору кніжных помнікаў. Наведвальнікі пазнаёмяцца з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры, у тым ліку экзэмплярамі, якім ужо 100, 200, 300, 400 і нават 500 гадоў. Дзяцей чакаюць вясёлыя творчыя заданні і гульні. Мэта заняткаў – не толькі адкрываць для дзяцей навуковыя факты, а зацікавіць тэмай, каб у іх з'явіўся імпульс самім чытаць і пазнаваць новае. Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 6–16 гадоў. |
Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Панядзелак – выхадны дзень.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85 (навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства).
У музеі кнігі з 10.00 да 17.00 праводзяцца штодзённыя экскурсіі і музейныя заняткі на платнай аснове.
Запіс папярэдні па тэл.: (8 017) 293 27 22.