ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2011–2012 гг.Газета "Мужыцкая праўда"

Газета "Мужыцкая праўда"

На выстаўцы да 150-годдзя выдання газеты “Мужыцкая праўда” экспануюцца арыгінальныя нумары першай беларускай газеты.

“Мужыцкая праўда” (“Mużyckaia praūda”) – першая беларускамоўная нелегальная газета. Друкавалася лацінкаю. Выдавалася ў 1862–1863 гг. на Гродзеншчыне К. Каліноўскім разам з Ф. Ражанскім, С. Сангіным, В. Урублеўскім.

Выйшлі сем нумароў: № 1–6 (ліпень – снежань 1862), № 7 (чэрвень 1863). Распаўсюджвалася па ўсёй Беларусі, у Польшчы, Літве, Латвіі, а таксама ў паўночна-заходніх рэгіёнах Расіі.

Кожны нумар падпісваўся псеўданімам “Яська – гаспадар з-пад Вільні” і прысвячаўся пэўнай тэме. Публікацыі вызначаліся вострай сацыяльнай прапагандысцка-агітацыйнай накіраванасцю. Артыкулы былі пабудаваны ў форме гутаркі, сваім зместам нагадвалі творы тагачаснай рускай літаратуры рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Газета разглядала пераважна пытанні зямлі і волі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, нацыянальнай самастойнасці.

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца тры нумары газеты “Мужыцкая праўда” (№ 3, 6, 7).

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

Бібліятэкарам