Гэты найбуйнейшы магнацкі род Вялікага княства Літоўскага адыгрываў значную ролю ў культурным жыцці краіны, у тым ліку ў развіцці беларускай кніжнай культуры. У музеі экспануюцца старадрукі з Нясвіжскай бібліятэкі Радзівілаў з экслібрысамі, выданні, выпушчаныя ў радзівілаўскіх друкарнях Брэста і Нясвіжа ў XVI і XVIIІ стст., а таксама кнігі Іerosolymitana peregrinatio (“Пэрэгрынацыя”, Антверпен, 1614) князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі і “Камедыі і трагедыі” (Жоўква, 1754) Францішкі Уршулі Радзівіл.У 2009 г. Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) было прынята рашэнне аб уключэнні архіваў Радзівілаў і Нясвіжскай калекцыі кніг у Сусветны рэгістр “Памяць свету”. Нацыянальная бібліятэка Беларусі як захавальніца часткі дакументальнай спадчыны Радзівілаў атрымала сертыфікат, які таксама прадстаўлены ў экспазіцыі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |