![]() |
“От избытка сердца уста глаголют”
Прымеркавана да 395-годдзя з дня нараджэння Сімяона Полацкага (1629–1680) – велічнай постаці беларускай і ўсходнеславянскай літаратуры, філасофіі, культуры. У музеі кнігі прадстаўлены арыгінальныя выданні твораў ураджэнца Полаччыны, што надрукаваны ў маскоўскіх друкарнях. Сярод іх – палемічны твор Сімяона Полацкага “Жезл правления” (1667 і 1773), унікальны паэтычны помнік не толькі славянскай, але і сусветнай культуры, манументальны вершаваны твор “Псалтирь рифмотворная” з рукапіснымі нотамі Васіля Цітова (1680), зборнікі “Обед душевный” (1681) і “Вечеря душевная” (1683), у склад якіх увайшлі больш за 200 пропаведзяў, складзеных на працягу жыцця і інш. |
![]() |
Самая медыйная касмічная кніга
На анлайн-выставе прадстаўлена поўная калекцыя старадрукаў “Вялікае мастацтва артылерыі” Казіміра Семяновіча, якая захоўваецца ў фондзе бібліятэкі. На працягу стагоддзяў унікальная манаграфія была адной з найважнейшых і запатрабаваных у Еўропе навуковых прац, фундаментальнай крыніцай для тых, хто стаяў ля вытокаў сучаснага ракетабудавання і вывеў чалавецтва ў космас. Нездарма даследаванне было перакладзена на шматлікія еўрапейскія мовы (французскую, нямецкую, англійскую, польскую і інш.). |
![]() |
Брама кніжных скарбаў
Экспазіцыя знаёміць з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, асаблівасцямі беларускай, еўрапейскай і ўсходняй кніжнай культуры. |
![]() |
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі
Выстаўка змяшчае шэраг арыгінальных матэрыялаў з фондаў бібліятэкі (копіі архіўных дакументов, бібліяграфічныя выданні, рукапісы), якія дазваляюць прасачыць багатую гісторыю станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны. |
|
Архіў выставак |