Знакавыя падзеі гісторыі галоўнай бібліятэкі краіны адлюстраваны на рэдкіх фотаздымках, рукапісах, унікальных архіўных дакументах і іншых матэрыялах.
Першы дырэктар бібліятэкі, першы загадчык аддзела беларускай літаратуры, першыя бібліёграфы і бібліятэкары – прафесіяналы бібліятэчнага справы. Яны тварылі гісторыю галоўнай захавальніцы кніжнай спадчыны краіны. Аб няпростых лёсах гэтых людзей, улюбёных у сваю працу, распавядуць мемарыяльныя рэчы і дакументы з асабістых архіваў.
Сёння “алмаз ведаў” – візітная картка сталіцы, абавязковы пункт экскурсійных маршрутаў гасцей Беларусі. Шматлікія замежныя дэлегацыі папаўняюць нацыянальную скарбніцу арыгінальнымі падарункамі і сувенірамі з розных краін, якія не пакінуць раўнадушнымі наведвальнікаў музея.