Адказны за выпуск – Суша А.А. Выданне ўключае факсімільнае ўзнаўленне выключна рэдкай кнігі “Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества”, выдадзенай у Санкт-Пецярбургу ў 1780 годзе. У ёй упершыню была падрабязна апісана гісторыя і сучасны стан далучаных да Расійскай імперыі ў 1772 годзе ўсходнебеларускіх земляў, якія наведала імператрыца Кацярына II. Выданне дазваляе атрымаць уяўленне аб знешнім выглядзе шматлікіх населеных пунктаў Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў, складзе іх насельніцтва, а таксама дае апісанне замкаў, палацаў, храмаў, манастыроў Усходняй Беларусі. Перавыданнезацікавіць сучасных чытачоў, даследчыкаў айчыннай гісторыі, культуры, мастацтва, рэлігіі, усіх, хто цікавіцца беларускай даўніной. 7,67 ум. друк. арк. Тыраж – 50 экз. Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |