Библиотеки Беларуси: справочник Даведнік складаецца з трох тамоў, адлюстроўвае інфармацыю пра бібліятэкі ўсіх міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. У выданні прадстаўлены адрасы, тэлефоны, рэжым работы, звесткі пра кіраўнікоў і іншыя рэквізіты бібліятэк. |
|
Зборнік складаецца з тэкстаў выступленняў удзельнікаў V Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Электронныя бібліятэкі ў ліквідацыі інфармацыйнай няроўнасці”, якія ў кастрычніку 2009 годаправодзіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі. |
|
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі платных паслуг у бібліятэках У метадычных рэкамендацыях раскрываецца парадак і механізм фарміравання цэн на паслугі бібліятэк з улікам патрабаванняў дзеючага заканадаўства. |
|
Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып.11 У чарговым зборніку навуковых прац Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае публікацыю матэрыялаў па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, па гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры. |
|
Нацыянальная бібліятэка Беларусі = Национальная библиотека Беларуси: рэкламнае выданне Буклет знаёміць з унікальным каштоўным аб’ектам культурнай спадчыны беларускага народа – Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. |
|
Национальная библиотека Беларуси. Учебное пособие для вузов У дапаможніку выкладаецца гісторыя станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асаблівая ўвага нададзена архітэктурна-канструкцыйным і інфармацыйна-тэхналагічным характарыстыкам новага будынка, фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў, абслугоўванню карыстальнікаў, сацыякультурнай, навукова-даследчай, навукова-метадычнай, міжнароднай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), яе арганізацыйна-кіраўніцкай структуры і фарміраванню персаналу. |
|
Новыя кнігі: па старонках беларускага друку Бюлетэнь «Новыя кнігі» аператыўна дае інфармацыю аб найбольш важных у навуковым і пазнавальным плане навінках беларускага друку, змяшчае тэматычныя і персанальныя бібліяграфічныя спісы-дадаткі. |
|
Организация обслуживания пользователей: из опыта Национальной библиотеки Беларуси: сборник статей Разглядаюцца падыходы да арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, характарызуюцца асаблівасці асноўных напрамкаў абслугоўвання, аналізуецца эфектыўнасць асобных формаў і метадаў работы з карыстальнікамі, раскрываюцца асаблівасці тэхналагічных працэсаў абслугоўвання ва ўмовах вялікай навуковай бібліятэкі. |
|
Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 1 Выданне з працягам уключае матэрыялы па актуальных пытаннях бібліятэчнай справы як галіны: праблемы фарміравання і асаблівасці захоўвання фондаў, арганізацыі асблугоўвання карыстальнікаў, пытанні прымянення сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўцы комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм і да т. п. |
|
Рарытэты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак У камплекце з 16 паштовак прадстаўлены выявы унікальных рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. |