Адказны за выпуск – Суша К.В.
У чарговым зборніку навуковых прац Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае публікацыю матэрыялаў па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, па гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.
Раскрываюцца фонды рукапісаў, архіўных дакументаў, друкаванай кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэках, музеях і архівах Беларусі і замежжа. Уводзяцца ў навуковае выкарыстанне дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кніжнай культуры Беларусі і іншых краін.
Аб’ём – 180 стар. Тыраж – 120 экз.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.