Тэмплан выпуску выдавецкай прадукцыі на 2008 год | |
Слуцкае Евангелле. Беларускі рукапіс XVI ст. На CD-ROM прадстаўлены матэрыялы сумеснага навуковага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі "Слуцкае Евангелле (XVI ст.) як помнік моўнай спадчыны беларускага народа", які быў выкананы па гранту Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. |
|
У электроннае выданне ўключаны даклады і выступленні, што прагучалі на канферэнцыі, прысвечанай пытанням узаемнага выкарыстання бібліятэчных рэсурсаў для забеспячэння свабоднага доступу да інфармацыі і ведаў, укаранення новых тэхналогій у інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне аддаленых карыстальнікаў, стварэння і выкарыстання электронных рэсурсаў і электронных выданняў для МБА і ДД, захавання правоў аўтараў на інтэлектуальную ўласнасць, нарматыўна-прававых аспектаў функцыянавання сістэм МБА і ДД. |
|
Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2007 г. Выданне змяшчае асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за вызначаны перыяд. |
|
Имидж-каталог Национальной библиотеки Беларуси
Камплект складаецца з 36 DVD-дыскаў і ўяўляе сабой поўную электронную версію генеральных каталогаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: алфавітных – на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, алфавітных каталогаў, мікрафіш дысертацый, нот, выяўленчых дакументаў, сістэматычнага каталога картаграфічных выданняў.
|
|
Нацыянальная бібліятэка Беларусі = Национальная библиотека Беларуси Кампакт-дыск змяшчае інфармацыю пра гісторыю бібліятэкі, яе сучасны стан, перспектывы развіцця як рэспубліканскага інфармацыйнага, сацыяпалітычнага і сацыякультурнага цэнтра. |
|
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў друку. 1922–2007 гг. DVD-ROM з’яўляецца мультымедыйным праектам, прымеркаваным да 85-гадовага юбілею галоўнай бібліятэкі краіны, які адзначаўся 15 верасня 2007 г., яскравым сведчаннем актыўнай і шматграннай дзейнасці найбуйнейшай культурнай установы на працягу ўсёй сваёй гісторыі. |
|
Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2008 г.: інфармацыйна-аналітычны зборнік
CD-ROM (на беларускай, рускай мовах; 4 выпускі на год) утрымлівае матэрыялы ў выглядзе рэфератыўных аглядаў па актуальных пытаннях стану і перспектыў развіцця культуры, культурнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва; інавацыйнай дзейнасці ў сферы вольнага часу, бібліятэчнай справы, музеязнаўства, аховы культурнай і гістарычнай спадчыны; аналітычныя агляды па пытаннях выяўленчага, музычнага, тэатральнага і кінамастацтва.
|
|
На кампакт-дыску прадстаўлена інфармацыя пра найбольш значныя знамянальныя і памятныя даты, якія будуць адзначацца ў нашай краіне ў 2009 годзе. |
|
Выданне ўключае матэрыялы па актуальных пытаннях сучаснага стану і перспектывах развіцця бібліятэк аграгарадкоў Рэспублікі Беларусь. |
|
Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2008 г. |
|
У выданні прадстаўлены тэксты законаў, пастаноў, палажэнняў і іншых нарматыўных прававых актаў у апошняй рэдакцыі, неабходных для арганізацыі дзейнасці бібліятэк рэспублікі.
|
|
"Жыве паміж намі дудар наш...": да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884) |
|
Radziviliana: дакументальныя помнікі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Дыск змяшчае паўнатэкставыя электронныя копіі выданняў XVII–XVIII стст. прадстаўнікоў роду Радзівілаў: знакаміты твор Мікалая Хрыстафора Сіроткі “Перагрынацыя” на лацінскай, польскай і рускай мовах; “Камедыі і трагедыі” Урсулы Радзівіл; навуковыя артыкулы, прысвечаныя гэтым творам. |
|
Тэмплан выпуску выдавецкай прадукцыі на 2007 год | |
Актуальныя праблемы культуры i мастацтва. 2007 г. CD-ROM падрыхтаваны па матэрыялах інфармацыйна-аналітычнага зборніка “Актуальныя праблемы культуры і мастацтва” за адпаведныя гады (на беларускай і рускай мовах) і ўключае звыш ста аглядных і рэфератыўных публікацый па пытаннях сучаснага культурнага працэсу як у нашай краіне, так і за яе межамі. |
|
Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2001–2006 гг.: інфармацыйна-аналітычны зборнік CD-ROM падрыхтаваны па матэрыялах інфармацыйна-аналітычнага зборніка "Актуальныя праблемы культуры і мастацтва" за адпаведныя гады (на беларускай, рускай мовах) і ўключае звыш ста аглядных і рэфератыўных публікацый па пытаннях сучаснага культурнага працэсу як у нашай краіне, так і за яе межамі. |
|
Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2005–2006 гг. Выданне змяшчае асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за вызначаны перыяд. |
|
На CD-ROM прадстаўлена інфармацыя пра знамянальныя і памятныя даты беларускага календара, падрыхтаваная на аснове базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Беларусь у асобах і падзеях”. Асновай для стварэння базы з’яўляюцца звесткі з энцыклапедычных і іншых даведачных выданняў. |
|
На CD-ROM змешчана інфармацыя пра найбольш значныя знамянальныя і памятныя даты, якія адзначаліся ў нашай краіне ў 2008 годзе. Каляндар падрыхтаваны на аснове базы даных "Беларусь у асобах і падзеях" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. |
|
Інкунабулы ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: каталог CD-ROM уключае поўнае навуковае апісанне калекцыі выданняў XV ст., што захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сярод іх – першыя выданні антычных і сярэднявечных аўтараў, самае ранняе з якіх датуецца 1471 г., а самае позняе – 1495 г. |
|
Публічныя бібліятэкі на пачатку XXI ст. У выданні ўсебакова аналізуюцца асноўныя напрамкі дзейнасці публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама ўключаны публікацыі супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у якіх аналізуюцца розныя аспекты дзейнасці публічных бібліятэк. |
|
На CD-ROM змешчаны даклады, якія прагучалі на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Роля бібліятэк і інфармацыі ва ўстойлівым развіцці грамадства" (25–27 кастрычніка 2005 г., Мінск). |
|
Национальные коммуникативные форматы BelMarc для библиографических и авторитетных данных На CD-ROMе прадстаўлены 2 фарматы сістэмы BELMARC у версіі 2006 г.: BELMARC/B – фармат для бібліяграфічных запісаў і BELMARC/A (Authorities) – фармат для аўтарытэтных запісаў. Фарматы сістэмы BELMARC прызначаны для уніфікаванага прадстаўлення на нацыянальным узроўні бібліяграфічных і аўтарытэтных даных. |
|
У электроннае выданне ўключаны каля 30 дакладаў і выступленняў удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі «Праграма ЮНЕСКА “Памяць свету”: деятельность библиотек, архивов, музеев по сохранению документального наследия» (30 лістапада – 1 снежня 2006 г., Мінск), прысвечанай пытанням міжнароднага супрацоўніцтва бібліятэк, архіваў і музеяў па захаванні і сумесным выкарыстанні помнікаў культуры. |
|
Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) CD-ROM уяўляе сабой электронны збор дакументальнай спадчыны Напалеона Орды – вядомага беларускага мастака, кампазітара, музыканта, педагога, грамадскага дзеяча. |
|
Строительство нового здания Национальной библиотеки Беларуси в документах. Приложение 1 У электроннае выданне ўключаны нарматыўныя, прававыя, распарадчыя і службовыя дакументы, што ахопліваюць этапы праектавання, будаўніцтва і асваення новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. |
|
Строительство нового здания Национальной библиотеки Беларуси в фотодокументах. Приложение 2
Электроннае выданне змяшчае больш за 400 фотадакументаў, якія адлюстроўваюць будаўніцтва і асваенне новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
|
|
Электронная бібліятэка – школьнікам: хрэстаматыя CD-ROM змяшчае поўныя тэксты твораў школьнай праграмы па беларускай і рускай літаратуры для 9–11 (10–12) класаў. У хрэстаматыю ўключаны творы для абавязковага, дадатковага і пазакласнага чытання. |
|
Миссия библиотеки в формировании интеллектуального потенциала общества: материалы международной научно-практической конференции (4–6 декабря 2006 г., Минск)
У электроннае выданне ўключаны больш за 80 дакладаў і выступленняў, што прагучалі на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Місія бібліятэкі ў фарміраванні інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства” (4–6 снежня 2006 г., Мінск). |
|
Электронныя выданні за 2006 год |
|
Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2005. |
|
Каляндар падрыхтаваны на аснове базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Беларусь у асобах і падзеях". |
|
Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2006 год |
|
Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2007 год Прадстаўлены звесткі пра інфармацыйную прадукцыю на 2007 г.: базы даных уласнай генерацыі, выдавецкую прадукцыю, якая змяшчае бібліяграфічную, фактаграфічную, камбінаваную інфармацыю ў друкаванай і электроннай формах – рэсурсы навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі. |
|
Кніга Беларусі. 1517–1917: зводны каталог CD-ROM уяўляе сабой дапоўненае і перапрацаванае электроннае перавыданне зводнага каталога “Кніга Беларусі” (Мінск, 1986) і складаецца з трох раздзелаў: старадрукаваныя кірылічныя кнігі ХVІ–ХVІІІ стст.; выданні на беларускай мове XІХ – пачатку XX ст.; выданні на рускай мове ХIХ – пачатку XX ст. Уключаны выданні са збораў бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, ЗША і інш.
|
|
Прадстаўлены асноўныя канцэптуальныя дакументы, якія вызначаюць шляхі развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў якасці рэспубліканскага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. |
|
Матэрыялы кнігазнаўчых чытанняў. CD-ROM з’яўляецца электронным аналагам зборнікаў матэрыялаў Першых (1988 г.) і Другіх (2000 г.) кнігазнаўчых чытанняў, праведзеных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. |
|
Новая літаратура па культуры і мастацтву Беларусі. 2006 г.:бібліяграфічны паказальнік CD-ROM (на беларускай, рускай мовах; 4 выпускі ў год) змяшчае інфармацыю пра новыя публікацыі па ўсіх пытаннях тэорыі, гісторыі і сучаснага стану культуры і мастацтва Беларусі (кнігі, манаграфіі, навуковыя зборнікі, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў). |
|
Социологические исследования в библиотеке: теоретический и практический аспект
У выданні прыведзены рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенні сацыялагічных даследаванняў у бібліятэцы, разглядаюцца асноўныя этапы, аналізуюцца метады і працэдура прыкладнага сацыялагічнага даследавання.
|
|
У выданні прадстаўлена інфармацыя пра больш за 22 тыс. дакументаў незалежна ад месца і мовы выдання, якія публікаваліся ў 1991–2003 гг., па ўсіх аспектах чарнобыльскай катастрофы і мінімізацыі яе вынікаў. У паказальніку даюцца звесткі пра манаграфіі, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, матэрыялы канферэнцый, сімпозіумаў, карты, ноты, выяўленчыя выданні, пра раздзелы з кніг, зборнікаў, артыкулы з часопісаў, газет. У якасці дадатку змешчана інфармацыя пра найбольш актуальныя інтэрнэт-рэсурсы, якія поўнасцю або часткова асвятляюць праблемы Чарнобыля. |