ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" Вынікі XІІІ Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Вынікі XІІІ Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Падведзены вынікі конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" за 2004 год. Грашовымі прэміямі адзначана 12 бібліятэчных калектываў і 3 намінанты.

Сярод бібліятэк пераможцамі сталі:

  1. Ганцавіцкая дзіцячая бібліятэка Брэсцкай вобласці (загадчыца Дулік Л.А.)
  2. Дзіцячая бібліятэка імя У. Караткевіча г. Віцебска (загадчыца Максіменка Н.С.)
  3. Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. Герцана г. Гомеля (дырэктар Власава Т.С.)
  4. Бераставіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага Гродзенскай вобласці (дырэктар Пацэнка М.І.)
  5. Круглянская цэнтральная раённая бібліятэка Магілёўскай вобласці (дырэктар Мацюшкова Л.М.)
  6. Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка Мінскай вобласці (дырэктар Несцяровіч Л.У.)
  7. Лапацінская сельская бібліятэка Пінскай РЦБС Брэсцкай вобласці (бібліятэкар I катэгорыі Крывецкая Р.П.)
  8. Баеўская сельская бібліятэка Дубровенскай РЦБС Віцебскай вобласці (бібліятэкар I катэгорыі Васілеўская Т.М.)
  9. Ізабелінская сельская бібліятэка Ваўкавыскай РЦБС Гродзенскай вобласці (загадчыца Свістун Г.І.)
  10. Ламбаўская сельская бібліятэка Бабруйскай РЦБС Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Мельнічонак В.Г.)
  11. Борская сельская бібліятэка Пухавіцкай РЦБС Мінскай вобласці (бібліятэкар Міхайлоўская Л.Я.)
  12. Старасвержанская сельская бібліятэка Стаўбцоўскай РЦБС Мінскай вобласці (загадчыца Гарановіч А.І.)

У ліку намінантаў:

  • Шыманская В.А. – бібліятэкар Лотвінскай сельскай бібліятэкі Капыльскай ЦБС Мінскай вобласці (намінацыя "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем");
  • Аўласовіч Г.М. – загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вілейскай ЦБС Мінскай вобласці (намінацыя "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы");
  • Лукашэвіч В.Е. – бібліятэкар Лельчыцкай дзіцячай бібліятэкі РЦБС Гомельскай вобласці (намінацыя "За пошукавую і даследчую працу па напісанні гісторыі сваёй бібліятэкі").
Бібліятэкарам