Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
3 верасня ў бібліятэцы пачне работу фотавыстаўка Анатоля Дрыбаса “Гучныя краявіды”.
Шэраг вобразаў і пейзажаў, адлюстраваныя ў 60 фотаздымках, прагучаць як 60 мелодый для наведвальнікаў бібліятэкі.
Спяваюць калыханку заходы, звіняць промні на лістоце і траве, ветрык шэптам падпявае сабе… Так гучыць наша Беларусь, такая музыка ў яе краявідаў. Выстаўка Анатоля Дрыбаса – своеасаблівы канцэрт выбраных твораў роднай зямлі. Але калі ўглядацца засяроджана, паглыбляцца ў работы фотамастака, то можна ўбачыць і вянок санетаў, і нізку вершаў ці апавяданняў, і нават раман яго аўтарства.
Анатоль Дрыбас з фотаапаратам у руках аб'ездзіў усю радзіму, каб захаваць прыгажосці “зямлі пад белымі крыламі”. Яго фатаграфіі ўпрыгожваюць многія тэматычныя альбомы і энцыклапедыі. Сярод іх – “Хатынь”, “Барысаў”, “Шклоў”, “Мінск”, “Ю.М. Пэн”, 9 фотаальбомаў, прысвечаных помнікам культуры Беларусі – касцёлам, цэрквам, манастырам. Рэдка якія кнігі выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” абыходзяцца без здымкаў майстра. За сваю працу ён быў узнагароджаны фатаграфічным Оскарам у намінацыі “Найлепшы фотамастак кнігі”. На рахунку аўтара – дзясяткі экспазіцый.
Запрашаем усіх атрымаць асалоду ад наведвання і прагляду фотавыстаўкі “Гучныя краявіды” ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) да 10 кастрычніка 2018 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Спадзяёмся, што экспазіцыя будзе сапраўдным падарункам і прыемным падарожжам для кожнага гледача.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 23, 293 27 67.
Е-mail: pr@nlb.by