ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар графікі Уладзімір Хін зноў у Нацыянальнай бібліятэцы
Дзіцячы пакой запрашае пазнаёміцца з творамі беларускай дзіцячай літаратуры
Лекцыя аб амерыканскай стрыт-фатаграфіі

Майстар графікі Уладзімір Хін зноў у Нацыянальнай бібліятэцы

Майстар графікі Уладзімір Хін зноў у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя Мерапрыемствы
29 лістапада – 13 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум” (3-ці паверх)
Месца правядзення

29 лістапада адкрываецца выстаўка станковай графікі Уладзіміра Хіна (Правідохіна) “ЭСТАМП”.

77 экспанатаў – 77 графічных высноў аўтара. Большасць работ на выстаўцы “ЭСТАМП” – гэта адлюстраванне думак і пачуццяў ад твораў сусветнай літаратуры і культуры ў цэлым.

Творы прадстаўлены ў часавым кантэксце – 70-я, 80-я, 90-я і 2000-я гады. Кожны перыяд адлюстроўвае шлях аўтара.

Уладзімір Хін, таленавіты мастак, графік, вядомы ў многіх краінах. Яго працы захоўваюцца ў музеях, галерэях і цэнтрах мастацтваў Беларусі, Расіі, ЗША, а таксама ў прыватных калекцыях у Ізраілі, Францыі, Украіне, Германіі і іншых краінах.

Выстаўка зацікавіць не толькі аматараў графікі, але і спецыялістаў-прафесіяналаў. Уладзімір Хін імкнецца прыцягнуць увагу гледачоў да багацця тэхнік эстампа, а таксама прадэманстраваць унікальныя магчымасці чорна-белай і каляровай гравюры з адной дошкі. Гэтыя тэхнікі, пакінутыя нам у спадчыну сусветным мастацтвам, вядомыя майстрам даўно, а працы Уладзіміра Хіна адраджаюць цікавасць да іх у сучаснага гледача.


Вернісаж пачнецца ў 17.00 у галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).
Выстаўка будзе доўжыцца да 13 лютага.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі "Эстамп".



Бібліятэкарам