ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна: падарожжа па кнізе Шэла Сілверстайна
Моцарт Елісейскіх палёў
Ёга для міру і гармоніі

Літаратурная гадзіна: падарожжа па кнізе Шэла Сілверстайна

Літаратурная гадзіна: падарожжа па кнізе Шэла Сілверстайна
Іншыя мерапрыемствы
15 чэрвеня
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

15 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “На лавачцы летнім днём кніжку ў рукі мы бяром!”.

У займальны летні час карысным і прыемным стане чытанне дзіцячай кнігі Шэла Сілверстайна "Щедрое дерево". Гэта светлая казка-прытча пра сапраўдную любоў яблынькі да маленькага хлопчыка, якая нічога не патрабуе наўзамен. Казка раскрывае ўнутраны свет герояў, іх здольнасць да суперажывання і эмацыйнай спагадлівасці. Апавяданне кнігі праілюстравана чорна-белымі лаканічнымі і выразнымі малюнкамі аўтара.

Пасля прачытання казкі і абмеркавання ўчынкаў яе персанажаў у дзяцей з'явіцца ўнікальная магчымасць стварыць сваю ілюстрацыю да кнігі, у вольную хвілінку пагуляць у рухавыя гульні, пагартаць цікавыя і маляўнічыя дзіцячыя кнігі іншых аўтараў, якія абавязкова можна будзе пачытаць у летні час.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.30.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам