ГалоўнаяМерапрыемствыСкот Кэрал – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Лекцыя даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала
Сімвал галантнага веку

Скот Кэрал – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Скот Кэрал – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Іншыя мерапрыемствы
18 кастрычніка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
Музей кнігі
Месца правядзення

18 кастрычніка ў межах пасяджэнняў “Клуба кніжных прафесараў” ладзяцца заняткі са знакамітым даследчыкам старажытных манускрыптаў.

У госці да юных кнігазнаўцаў завітае Скот Кэрал – доктар філасофіі і кіраўнік арганізацыі “Група даследавання рукапісаў” (ЗША).

Амерыканскі даследчык быў куратарам выставачнага праекта “Беларусь і Біблія”, паспяхова рэалізаванага летась ў Нацыянальнай бібліятэцы, і неаднаразова ўдзельнічаў у музейных занятках для дзяцей.

Сустрэча, арганізаваная ў межах серыі мерапрыемстваў “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”, пачнецца а 18-й гадзіне.

Кошт музейных заняткаў – 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак: (8 044) 579 39 07, (8 017) 293 27 82

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча юных кнігазнаўцаў са Скотам Кэралам


Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам