ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на прэзентацыю лонгрыда “Беларусь Бібліятэчная”
З роздумам пра чалавека
Даведайцеся, якія кнігі выдаваліся ў Беларусі ў адыходзячым годзе

Запрашаем на прэзентацыю лонгрыда “Беларусь Бібліятэчная”

Запрашаем на прэзентацыю лонгрыда “Беларусь Бібліятэчная”
Іншыя мерапрыемствы
19 снежня
Дата правядзення
11.00–12.30
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

Навошта патрэбны бібліятэкі, бо ўсё ёсць у інтэрнэце? Сёння гэта адно з самых папулярных пытанняў, якое абмяркоўваецца на розных пляцоўках, пачынаючы ад навуковых канферэнцый, сродкаў масавай інфармацыі і заканчваючы сяброўскімі вячоркамі.

Адказ на яго вы можаце знайсці ў новым інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – лонгрыдзе “Беларусь Бібліятэчная”.

Тут вы азнаёміцеся з сеткай бібліятэк, даведаецеся аб працы найбуйнейшых з іх, а таксама аб ролі бібліятэк у жыцці сучасных беларусаў, адкрыеце цікавыя факты, наведаеце віртуальныя экскурсіі, паглядзіце відэасюжэты і пагартаеце фотаматэрыялы аб самых яркіх падзеях у бібліятэчнай сферы.


Прэзентацыя лонгрыда адбудзецца 19 снежня ў 11.00 у зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уваход свабодны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 70.
Е-mail: m_pshibytko@nlb.by

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам