ГалоўнаяМерапрыемствыРэстаўрацыйная майстэрня
Беларусь з Палесся пачынаецца
Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі

Рэстаўрацыйная майстэрня

Рэстаўрацыйная майстэрня
Іншыя мерапрыемствы
28 кастрычніка
Дата правядзення
18.00–19.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

28 кастрычніка ў бібліятэцы адбудуцца заняткі для дзетак “Рэстаўрацыйная майстэрня” ў рамках “Клуба кніжных прафесараў”.

Пашкоджаная кніга з паліцы кнігасховішча трапляе ў рэстаўрацыйную майстэрню. Задача рэстаўрацыі – ліквідаваць пашкоджанні, забяспечыць магчымасць выкарыстання яе чытачом доўгі час, захаваўшы яе інфармацыйную, гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Рэстаўратар імкнецца падоўжыць кнізе жыццё ў будучыні, захаваўшы ў ёй мінулае. Кожнае выданне або рукапіс мае свой лёс, таму неабходна захаваць гісторыю з усімі назапашанымі дотыкамі, вобраз і энергетыку кнігі. Рэстаўрацыя кніг – працэс далікатны, які патрабуе высокага майстэрства рэстаўратараў, ведаў тэхналогіі, уласцівасцей матэрыялаў, а таксама творчага падыходу.

Юныя прафесары маюць рэдкую і ўнікальную магчымасць “пранікнуць” у сапраўдны аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07(8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам