ГалоўнаяМерапрыемствыІмпрэза да юбілею бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”
“Мультчытайка” паводле казкі “Снежная каралева”
Запрашаем на прэзентацыю новага электроннага рэсурсу

Імпрэза да юбілею бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”

Імпрэза да юбілею бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”
Іншыя мерапрыемствы
23 снежня
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

23 снежня ў атрыуме (2-гі паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі а 16-й гадзіне пройдзе інфармацыйна-асветніцкая імпрэза, прысвечаная 60-годдзю бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”.

novyja_knihi.jpg

Гэта адно са старэйшых выданняў бібліятэкі, якое штомесяц знаёміць з навінкамі айчыннага кнігавыдання і падзеямі гісторыка-культурнага жыцця. Дзякуючы ўніверсальнаму зместу, спалучэнню бібліяграфічнай інфармацыі з разнастайнымі аналітычнымі матэрыяламі выданнем карыстаюцца розныя катэгорыі спажыўцоў, незалежна ад узроўню інфармацыйнай культуры, узросту, адукацыі, прафесійных і асабістых інтарэсаў. Аператыўны выхад у свет, наяўнасць актуальных і цікавых беларусазнаўчых матэрыялаў надаюць яму статус каштоўнай крыніцы інфармацыі.

Імпрэза дасць экскурс у гісторыю бюлетэня, зверне ўвагу на яго асаблівасці і змест, нагадае пра персон, што на працягу дзесяцігоддзяў стваралі своеасаблівы бібліяграфічны летапіс краіны.

У межах мерапрыемства адбудзецца таксама прэзентацыя новага друкаванага навукова-папулярнага выдання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Беларусь вачыма бібліёграфа”, зробленага паводле матэрыялаў бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”. У кнізе сабраны звесткі пра падзеі айчыннай гісторыі, старажытныя беларускія роды, гарады, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, народныя святы і абрады і інш.

Запрашаем прыняць удзел у нашым мерапрыемстве!

Матэрыял пададзены інфармацыйным цэнтрам.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам