ГалоўнаяМерапрыемствыЗаклікаем да ўдзелу ў акцыі!
Сусветныя каштоўнасці з 500-гадовай гісторыяй – у Нацыянальнай бібліятэцы
Вялікая МУЛЬТ-выстаўка васковых фігур, 3D-карціны і тантамарэскі

Заклікаем да ўдзелу ў акцыі!

Заклікаем да ўдзелу ў акцыі!
Іншыя мерапрыемствы

Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачынае дабрачынную акцыю “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі...”


У рамках праекта бібліятэкам устаноў сацыяльнага тыпу будуць перадавацца друкаваныя выданні для папаўнення кніжных фондаў і калекцый.

Назва акцыі бярэ вытокі з глыбіні стагоддзяў, з філасофскіх разваг нашага славутага першадрукара Францыска Скарыны, які менавіта так вызначыў выключную ролю кнігі ў развіцці чалавецтва.

Акцыя будзе праводзіцца на працягу 2017 года ў рамках агульнанацыянальнага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У ёй прымаюць удзел вядомыя беларускія выдавецтвы і інфармацыйныя ўстановы, сярод якіх – “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”, “Права і эканоміка”, “Папуры”, “Агенцтва Уладзіміра Граўцова”.

Заклікаем іншыя арганізацыі, а таксама ўсіх жадаючых далучыцца да высакароднай справы папулярызацыі кнігі і чытання.

З гэтай нагоды просім звяртацца ў аддзел камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.
Тэлефоны: (8 017) 293 25 20, 293 25 83.
E-mail: pereverzeva@nlb.by, jukovskaya@nlb.by

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам