ГалоўнаяМерапрыемствыБеларускі авангард у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Слова – багацце
“Беларускі погляд Даўгаўпілса”: у бібліятэцы адкрыецца фотавыстава Эдуарда Літвіноўскага

Беларускі авангард у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Беларускі авангард у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
25 лістапада – 13 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэі "Лабірынт" і "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

25 лістапада ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Movement” і чарговай пляцоўкі I Трыенале “Канцэпт”.

У экспазіцыі – работы вядомых і маладых беларускіх аўтараў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі, якія актыўна працуюць сёння ў кірунку канцэптуальнага мастацтва, і авангардны жывапіс 1980-х – пачатку 1990-х гадоў з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

Галоўная мэта трыенале канцэптуальнага мастацтва – агляд і аналіз вытокаў беларускага авангарда і новага этапу яго існавання. На выстаўцы можна будзе ўбачыць эксперыменты з колерам, святлом, гульню з сэнсамі і зместамі, якія здзівяць гледачоў у жывапісе, графіцы, фота і дызайн-праектах сучасных аўтараў. Творы класікаў беларускага авангарду энергетычна ёміста прадэманструюць індывідуальны, суб’ектыўны погляд на мастацкія задачы, сціраючы грані паміж партрэтам, пейзажам, нацюрмортам і кампазіцыяй.

Выстаўка “Movement” – яркая старонка I Трыенале “Канцэпт”, якое праходзіць на шэрагу пляцовак горада. “Movement” дэманструе рух беларускага выяўленчага мастацтва і спрыяе адраджэнню, развіццю і папулярызацыі яго лепшых традыцый і дасягненняў.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі саюз мастакоў.


Вернісаж пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
На адкрыццё экспазіцыі ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе дэманстравацца ў галерэях “Атрыум” да 3 лютага і “Лабірынт” да 13 лютага 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.



Бібліятэкарам