ГалоўнаяМерапрыемствы“Мёртвые души” ў тэхніцы шаўкаграфіі
Запрашаем дзяцей на заняткі па вырабе навагодняй паштоўкі
Запрашаем на музейныя заняткі “Вандроўка па Мінску разам з Ф. Скарынам”

“Мёртвые души” ў тэхніцы шаўкаграфіі

“Мёртвые души” ў тэхніцы шаўкаграфіі
Іншыя мерапрыемствы
17 лістапада – 31 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

23 лістапада ў галерэі “Атрыум” у рамках Дзён расійскай культуры ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы графікі Сяргея Алімава “«Мёртвые души»: ілюстрацыі да паэмы М.В. Гогаля”.

Сяргей Аляксандравіч Алімаў (1938–2019) – народны мастак Расійскай Федэрацыі, правадзейны член Расійскай акадэміі мастацтваў, прафесар УДІКа, член Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў. Мастак-пастаноўшчык, мастак-мультыплікатар, аўтар ілюстрацый больш чым да 100 кніг, у шэрагу якіх “Господа Головлёвы” М.Е. Салтыкова-Шчадрына, “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” Р.Э. Распэ і, вядома ж, “Мёртвые души” М.В. Гогаля.

Выставачны праект прадставіць гледачам серыю з 40 графічных работ Сяргея Алімава, выкананых у тэхніцы шаўкаграфіі. Выставу графікі дапоўніць кніжная экспазіцыя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Будуць прадстаўлены першыя выданні паэмы “Похождения Чичикова, или Мёртвые души” (1842, 1846), першыя ілюстраваныя выданні твора. Адзін з самых яркіх асобнікаў – фаліянт 1901 года Пецярбургскага выдавецтва А.Ф. Маркса з 10 геліягравюрамі, 355 ілюстрацыямі, ініцыяламі і віньеткамі.

У рамках мерапрыемства адбудзецца перадача Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выданняў ад Расійскага фонду культуры.

Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Расійскім фондам культуры і Рускім домам у Мінску.


Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 31 студзеня 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны: (8 017) 293 27 56 (для СМІ), 368 37 37 (для даведак).

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам