ГалоўнаяМерапрыемствыКампазітар-гуманіст
Запрашаем на творчыя заняткі “Дрэўца”
“Іскрыся іскрамі, палай!”

Кампазітар-гуманіст

Кампазітар-гуманіст
Іншыя мерапрыемствы
23 лістапада – 27 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 23 лістапада па 27 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Кампазітар-гуманіст”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння французскага кампазітара і піяніста Сезара Франка (1822–1890).

З імем Сезара Франка звязана цэлая эпоха ў гісторыі музычнай культуры Францыі. Ён праклаў новыя шляхі развіцця інструментальна-сімфанічных жанраў французскай музыкі. Выбітны кампазітар, арганіст, педагог бельгійскага паходжання вучыўся ў Льежы і Парыжскай кансерваторыі ў П.Ж. Цымермана (фартэпіяна) і Ф. Бенуа (арган), доўгія гады служыў царкоўным арганістам. У 1872 г. С. Франк атрымаў званне прафесара Парыжскай кансерваторыі, а яго арганны клас стаў адной з самых вядомых у Францыі школ кампазіцыі.

Кампазітар стварыў тры оперы, чатыры араторыі, пяць сімфанічных паэм, кантаты, месы, фартэпіянны квінтэт, струнны квартэт, а таксама каля 130 п’ес для аргана. Вельмі часта выконваюцца яго “Сімфанічныя варыяцыі” для фартэпіяна з аркестрам. Сваёй лепшай сімфоніяй рэ мінор С. Франк несумненна ўзбагаціў французскую сімфанічную музыку.

На выставе прадстаўлены ноты твораў для аргана, прэлюдыі, харалы, фугі, сімфанічная паэма “Джыны”, санаты, накцюрны, рамансы, а таксама гуказапісы арганнай музыкі, санаты ля мінор у выкананні І. Менухіна, сімфоніі рэ мінор і інш. Дапоўняць экспазіцыю артыкулы і кнігі пра творчасць кампазітара.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам