ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб парадку спагнання і выплаты аліментаў
Вернутыя кнігі з бібліятэкі Храптовічаў
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Музыка ветру”

Размова з адвакатам аб парадку спагнання і выплаты аліментаў

Размова з адвакатам аб парадку спагнання і выплаты аліментаў
Іншыя мерапрыемствы
16 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма размовы – “Права на аліменты: парадак спагнання і выплаты”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні, якія тычацца падставы, парадку выплаты і спагнання аліментаў:

  • аліменты на дзяцей
  • выплата аліментаў у добраахвотным парадку
  • выплата аліментаў у судовым парадку
  • аліменты на мужа ці жонку, якія маюць патрэбу ў дапамозе
  • аліменты на непрацаздольных бацькоў, якія маюць патрэбу ў дапамозе
  • спосабы спагнання і выплаты аліментаў

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб парадку і падставах аплаты аліментаў адкажа адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Несцяровіч.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Ірынай Несцяровіч, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам