ГалоўнаяМерапрыемствыX Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Генацыд: трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Маладосць. Традыцыя. Будучыня

X Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

X Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя мерапрыемствы
19–20 кастрычніка
Дата правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Месца правядзення

Запрашаем прыняць удзел у X Міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры”, які адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 19–20 кастрычніка 2023 года.

На кангрэсе плануецца абмеркаваць пытанні развіцця бібліятэк у нацыянальнай лічбавай экасістэме; фарміравання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў; нарматыўнага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці; статыстычнага ўліку; разгледзець інавацыйныя падыходы да арганізацыі фондаў, абслугоўвання карыстальнікаў; прааналізаваць асноўныя напрамкі навукова-даследчай дзейнасці бібліятэк, прафесійныя кампетэнцыі бібліятэчных спецыялістаў у сучасных умовах і мн. інш.

Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемстве спецыялістаў бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, прадстаўнікоў дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.

Больш падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя ўдзельнікаў – на сайце кангрэса.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам