ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Хатка ў вёсцы”
Захоўваем спадчыну: творчасць, мастацтва, культура
Мая краіна

Запрашаем на творчыя заняткі “Хатка ў вёсцы”

Запрашаем на творчыя заняткі “Хатка ў вёсцы”
Іншыя мерапрыемствы
8 ліпеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

8 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Хатка ў вёсцы”, дзе яны створаць выраб у тэхніцы мадэлявання з паперы.

Маляўнічую мадэль хаткі юныя ўдзельнікі зробяць з папяровага макета, вывучыўшы прамаляваныя на ім лініі згібу і ўчасткі для нанясення клею. На зялёную кардонную аснову выраба побач з хаткай прыклеяць папяровае дрэўца і кусцік.

Усе прафесіі, звязаныя з пабудовай дамоў, дзеці назавуць у гульні “Будаўнікі”. Музычная фізкультхвілінка і чытанне казак “Домик для белочки” Міхася Пазнякова, “Домик для улитки” Алены Кір стануць цудоўным дапаўненнем да мерапрыемства.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам