ГалоўнаяМерапрыемствыСтаронкі гісторыі: да 105-годдзя ўтварэння БССР
Правілы здароўя: прафілактыка хвароб у XXI стагоддзі
“Самы галоўны велікан”: выстава ілюстрацый да твораў Сяргея Міхалкова

Старонкі гісторыі: да 105-годдзя ўтварэння БССР

Старонкі гісторыі: да 105-годдзя ўтварэння БССР
Іншыя мерапрыемствы
28 снежня – 31 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх), музей кнігі
Месца правядзення

Увечары 1 студзеня 1919 года па радыё быў зачытаны “Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі”. Гэта дата лічыцца датай абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). 105 гадоў – гэта цэлая эпоха ў беларускай гісторыі, якая стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Да юбілейнай даты Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Старонкі гісторыі: да 105-годдзя ўтварэння БССР”.

5_bssr_105.jpg

У кніжнай экспазіцыі прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя і мастацкія выданні, якія расказваюць аб працэсе станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, гістарычныя перадумовы і сам працэс станаўлення БССР. Шэраг выданняў раскрывае асноўныя гістарычныя працэсы, якія адбываліся ў перыяд існавання БССР, – Брэсцкі мірны дагавор, беларусізацыя, уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, удзел у рабоце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, пасляваеннае аднаўленне гарадоў і вёсак. Асаблівую цікавасць уяўляюць матэрыялы аб пасляваенных дасягненнях у розных сферах жыцця БССР – навука, адукацыя, эканоміка, прамысловасць, тэхніка, сельская гаспадарка.

У перыяд БССР быў закладзены трывалы культурны падмурак. Эпоху БССР у асобах прадстаўляюць матэрыялы, прысвечаныя вядомым партыйным і дзяржаўным дзеячам БССР, – З.Жылуновічу, М.Фрунзэ, А. Мяснікову, К. Мазураву, П. Панамарэнку, К. Кісялёву, П. Машэраву, а таксама беларусам, якія праславілі сваю рэспубліку далёка за яе межамі, – К. Арлоўскаму, П. Клімуку, А. Мядзведзю. Галерэю творцаў, выхадцаў з БССР і тых, хто атрымаў сусветнае прызнанне ў галіне літаратуры і мастацтва, прадстаўляюць Я. Купала, Я. Колас, К. Крапіва, М. Танк, І. Шамякін, І. Мележ, М. Савіцкі, У. Мулявін.

7_bssr_105.jpg

Каларыт эпохі перадаюць розныя выяўленчыя дакументы – паштоўкі, фатаграфіі, плакаты. Адмысловую цікавасць мае фотахроніка ТАСС “Советская Белоруссия. Пяцігодцы – ударная праца” (1982), якая прадстаўляе інфаграфіку вынікаў працы ва ўсіх сферах жыццядзейнасці краіны. У цэнтры ўвагі – людзі, якія апяваюць працу, – працоўныя, сяляне і інтэлігенцыя.

Выстаўку дапаўняюць святочныя плакаты да юбілеяў БССР, выкананыя лепшымі беларускімі мастакамі-плакатыстамі – членамі Саюза мастакоў Беларусі. Плакаты аб’ядноўвае ўрачысты настрой, поўны гонару за краіну, вобразы паспяховай культурнай і вытворчай дзейнасці саюза, упэўненасць у яго будучых дасягненнях і росквіце. Прысвечаныя 50-, 60- і 70-годдзю БССР, плакаты маюць шмат беларускіх нацыянальных сімвалаў: васількі, пшаніца, беларускі арнамент, традыцыйны касцюм, элементы вытворчасці і маштабнага будаўніцтва, герб, колеры флага БССР і г.д. Сярод аўтараў – Ул. Жук, Р. Маліноўскі, І. Крэйдзік, Ул. Сытчанка, Ул. Крукоўскі, І. Радунскі, Л. Замах, Г. Ісыпаў і інш.

Рашучыя, смелыя лозунгі знаходзяць маляўнічую, вобразную падтрымку ў кожным з агітацыйных плакатаў, абвяшчаюць год юбілею, утрымліваюць сімвалічны пералік дасягненняў, а таксама добрыя, цёплыя пажаданні саюзу. Мастацкая экспазіцыя дэманструе майстэрства акадэмічнай школы беларускай плакатнай графікі, жыццесцвярджальны савецкі рэалізм. Шчырыя ўпэўненыя асобы, працоўныя рукі, прынцыповыя характары герояў сюжэтаў уражваюць энергічнасцю і верай.

8_bssr_105.jpg

Выстаўка адрасавана ўсім, хто жадае даведацца больш пра гісторыю сваёй краіны, яе слаўны гераічны шлях і стваральную працу ў перыяд існавання БССР.


Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка працуе з 28 снежня 2023-га па 31 студзеня 2024 года ў кальцавой галерэі 3-га паверха і музеі кнігі.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам