ГалоўнаяМерапрыемствыНавука і адукацыя Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку
Цыкл лекцый-канцэртаў “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”

Навука і адукацыя Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Навука і адукацыя Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя мерапрыемствы
2 мая – 12 ліпеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 206
Месца правядзення

З 2 мая па 12 ліпеня ў навуковай чытальнай зале (пам. 206) праходзіць выстава “Навука і адукацыя Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, прымеркаваная да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На выставе прадстаўлены дакументы, якія распавядаюць аб дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў і навуковых устаноў Беларусі ў гады суровых выпрабаванняў, выхаванні моладзі як абаронцаў Радзімы, навуковым пошуку вучоных розных галін ведаў – ад сельскай гаспадаркі да медыцыны – у вырашэнні неабходных фронту задач, аб шкодзе, панесенай беларускай навукай у ваенны час.

Асобная частка выставы прысвечана беларускім навукоўцам і выкладчыкам – удзельнікам ваенных дзеянняў і партызанскага руху, якія асабістай мужнасцю і баявымі подзвігамі набліжалі Вялікую Перамогу.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам