Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Запрашаем на цыкл інтэрактыўных лекцый-канцэртаў “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.
На інтэрактыўных лекцыях-канцэртах можна будзе пачуць музыку беларускіх кампазітараў у выкананні музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Нас чакае знаёмства з вынікамі сучасных даследаванняў у галіне беларускага музычнага краязнаўства. У цэнтры ўвагі – музычная спадчына перыядаў барока, класіцызму, рамантызму, розныя жанры акадэмічнага музычнага мастацтва, а таксама рэцэпцыя нацыянальнай пеўчай традыцыі як фальклорнай, так і царкоўнай у творчасці сучасных беларускіх кампазітараў.
Канцэрты будуць праходзіць з далучэннем сцэнаграфіі – відэазапісаў і тэатралізацыі музычнага выканання, і ўсе прысутныя змогуць прыняць удзел у засваенні ўзораў нацыянальнай музычнай спадчыны.
Арганізатары: музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, навукова-творчае аб’яднанне “Facultatis” Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Мастацкі і навуковы кіраўнік праекта – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Паўлаўна Цмыг.
- 25 студзеня – “Мастацкае адкрыццё ў творчасці нацыянальных кампазітараў”
- 29 лютага – “Каб любіць Беларусь”
- 28 сакавіка – “Белая голубонька”
- 25 красавіка – “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”
- 26 верасня – “Радуйся, Дево благословенная”
- 31 кастрычніка – “І песню родную люблю я”
- 28 лістапада – “І там душою спачываю”
Чакаем усіх жадаючых на наступным канцэрце-лекцыі “Радуйся, Дево благословенная”, дзе будуць прадстаўлены традыцыйныя тэксты ў музыцы сучасных беларускіх кампазітараў. Сустрэча адбудзецца 26 верасня ў 18.30.
Запрашаем таксама на курс тэарэтычных музычных лекцый.
Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.