Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).
Філосаф і гісторык, культуролаг і літаратуразнаўца, прафесар, аўтар шматлікіх цікавых артыкулаў, манаграфій, Уладзімір Конан – знакавая фігура на навукова-гуманітарнай прасторы Беларусі. Ён упершыню шырока распрацаваў праблемы гісторыі і беларускай эстэтыкі, глыбока і грунтоўна даследаваў беларускую мастацкую культуру за тысячу гадоў, з Х па ХХ стагоддзе. Яго работы вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.
На выстаўцы прадстаўлены асноўныя працы вучонага: “Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.)”, “Демократическая эстетика Белоруссии (1905–1917 гг.)”, “Ля вытокаў самапазнання: станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору”, “Эстетическая мысль Советской Белоруссии: основные этапы становления и развития”, “Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в.”, “Адам Бабарэка: крытыка-біяграфічны нарыс”, “Боская і людская мудрасць: Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд”, “Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча”, “Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу”, “Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі” (т. 1) і інш.
Наведвальнікі выстаўкі таксама могуць азнаёміцца са шматлікімі навуковымі дакладамі аўтара, часопіснымі артыкуламі, рэцэнзіямі, выступленнямі на тэмы літаратуры, мастацтва, культуры.
Шырока прадстаўлена дзейнасць Уладзіміра Міхайлавіча як рэдактара і складальніка.
Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы аб жыцці і творчасці вучонага, змешчаныя ў энцыклапедычных і перыядычных выданнях.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.