ГалоўнаяМерапрыемствыТворы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі
Трэцяя выстаўка цыкла "Зара вызвалення займаецца над Беларуссю"
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Космос”

Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі

Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі
Іншыя мерапрыемствы
8 мая
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
пам. 305e
Месца правядзення

Інтэрактыўныя лекцыі-канцэрты музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі даўно сталі папулярнымі і атрымалі прызнанне сярод наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі.

У 2024 годзе мы рады прапанаваць вашай увазе новы курс музычнага “лікбезу” – тэарэтычныя лекцыі!

На гэтых сустрэчах слухачы пазнаёмяцца з беларускай музыкай праз прызму гісторыі музыкі еўрапейскай, даведаюцца аб характэрных асаблівасцях асноўных жанраў музыкі ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў і змогуць пачуць найбольш яркія ўзоры твораў у гэтых жанрах, якія будуць прадстаўлены як у выглядзе мультымедыйных ілюстрацый, так і ў канцэртным выкананні асобных фрагментаў удзельнікамі музычнай капэлы.

Арганізатары: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, навукова-творчае аб’яднанне “Facultatis” Беларускага саюза музычных дзеячаў, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Лектары: аспіранты аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Лізавета Зямскова, Ірына Папова, Святлана Сушчэня.
Навуковы кіраўнік праекта – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Цмыг.

Таксама ў бібліятэцы праводзяцца лекцыі-канцэрты.

Уваход – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам