ГалоўнаяМерапрыемствыІнтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе
Погляд у вечнасць
Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе
Іншыя мерапрыемствы
23 красавіка – 28 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у верасні 2000 года (дакумент WO/GA/26/2) і штогод адзначаецца 26 красавіка, пачынаючы з 2001 года. Дата для гэтага міжнароднага свята была абрана не выпадкова: менавіта ў гэты дзень, у 1970 годзе, уступіла ў сілу Канвенцыя САІУ, згодна з якой была заснавана Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці.

Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці ўяўляе сабой унікальную магчымасць аб’яднаць намаганні грамадства і сумесна падумаць аб тым, як інтэлектуальная ўласнасць (ІУ) можа дапамагчы ў далейшым развіцці навукі і мастацтва ва ўсім свеце і спрыяць тэхналагічным інавацыям на карысць усеагульнага прагрэсу.

Штогод Дзень інтэлектуальнай уласнасці прысвячаецца якой-небудзь тэме. Тэма Дня 2024 года – “ІУ і МУР: інавацыі і творчасць на карысць агульнай будучыні”. Гэта магчымасць праілюстраваць тую цэнтральную ролю, якую ІУ, інавацыі і творчасць адыгрываюць у дасягненні МУР на карысць кожнага чалавека.

Прапанаваная чытачам выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах – кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты. Гэтыя дакументы пазнаёмяць чытача з развіццём інтэлектуальнай уласнасці ў свеце, а таксама з дзейнасцю САІУ, накіраванай на рашэнне сённяшніх і заўтрашніх праблем у галіне аховы і развіцця ІУ.

Асноўную частку экспазіцыі складаюць дакументы САІУ, сярод якіх – матэрыялы па міжнародным заканадаўстве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (канвенцыі, дагаворы, пагадненні), літаратура па аўтарскім праве, патэнтах і таварных знаках, штогадовыя справаздачы і кароткія агляды і інш. У асобны раздзел вынесены дакументы, якія раскрываюць праблемы аховы інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Сярод прадстаўленых на выставе дакументаў – матэрыялы міжнародных навукова-практычных канферэнцый, зборнікі навуковых артыкулаў, манаграфіі, навучальныя дапаможнікі і інш.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інтэлектуальная ўласнасць: роля і месца ў развіцці сучаснага грамадства
  • Міжнародная прававая ахова інтэлектуальнай уласнасці. Дзейнасць САІУ
  • Прамысловыя ўзоры, таварныя знакі
  • Патэнты
  • Аўтарскае права і сумежныя правы
  • Ахова інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе цікава студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных і эканамічных факультэтаў, кіраўнікам прадпрыемстваў, супрацоўнікам навукова-даследчых і прыкладных інстытутаў, юрысконсультам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі інтэлектуальнай уласнасці.

У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе эфектыўная сістэма аховы інтэлектуальнай уласнасці. Наша краіна з’яўляецца ўдзельніцай многіх шматбаковых міжнародных дагавораў, якія функцыянуюць пад эгідай САІУ, а таксама шэрагу шматбаковых міжнародных дагавораў, заключаных у рамках СНД, у галіне аховы прамысловай уласнасці, аўтарскага права і сумежных праў.

Карысныя спасылкі

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

З пералікам лiтаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2024 год”.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам