ГалоўнаяМерапрыемствы“Памяці вечны агонь” запалае ў Нацыянальнай бібліятэцы
Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі
Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

“Памяці вечны агонь” запалае ў Нацыянальнай бібліятэцы

“Памяці вечны агонь” запалае ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
7 мая – 17 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

7 мая ў выставачным комплексе (пам. 104) адбылося адкрыццё экспазіцыі “Памяці вечны агонь”, прысвечанай Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Выставачны праект прадстаўляе багаты кніжны, дакументальны і выяўленчы матэрыял аб унёску беларусаў і ўсяго савецкага народа ў вызваленне краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У тэматыка-храналагічным парадку паказаны гераічнае супрацьстаянне першых месяцаў 1941 г., трагічныя акалічнасці акупацыйнага рэжыму і палітыкі генацыду, мужнае антыфашысцкае супраціўленне ў шэрагах партызан і падпольшчыкаў, пераможны шлях герояў-вызваліцеляў праз Беларусь на Захад.

pamiaci_viechny_ahon_8.jpg

Сярод прадстаўленых аўтараў – класікі беларускай графікі Л. Асецкі, П. Дурчын, Л. Ран, А. Кашкурэвіч і інш. Скульптурныя кампазіцыі М. Петруля, А. Крахалёва, Х. Асадулаева дазваляюць убачыць агонь вечных успамінаў на свае вочы.

Адметнае месца займае раздзел, прысвечаны працы медыцынскіх работнікаў на франтах Вялікай Айчыннай. Экспануюцца архіўныя дакументы, плакаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды, нарысы ваеннага і пасляваеннага часу аб подзвігах медыкаў на палях бітваў.

У межах праекта пройдуць паказы тэматычных фільмаў “Вайна пад стрэхамі” (1967), “Сыны ідуць у бой” (1969) В. Турава, “Знак бяды” (1986) і “У жніўні 44-га…” (2000) М. Пташука. У экспазіцыі – дакументы з сямейнага архіва рэжысёра: фатаграфіі са здымачнай пляцоўкі, афішы, рукапісы з раскадроўкай сцэн, сцэнарыі, асабістыя рэчы майстра.

pamiaci_viechny_ahon_9.jpg

У праекце ўзгадваюцца электронныя рэсурсы, створаныя на базе архіўных матэрыялаў. “Партызаны Беларусі”, “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, “Хроніка вызвалення Беларусі”, “Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны” і інш. – інфармацыйныя сістэмы, базы даных, qr-коды на якія будуць змешчаны ў экспазіцыі, для таго, каб кожны мог знайсці свае нітачкі да вечнай памяці пра герояў, што даравалі нам свабоду і мірнае неба.

Выставачны праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім саюзам мастакоў, Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм”, Беларускім Чырвоным Крыжом, Музеем гісторыі медыцыны Рэспублікі Беларусь.

pamiaci_viechny_ahon_10.jpg

У межах экспазіцыі на цэнтральным уваходзе бібліятэкі працуе выстаўка “Слава пераможцам!”, у якой прапанаваны агітацыйныя плакаты з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаныя адной з найгалоўнейшых тэм выяўленчага мастацтва Беларусі мінулага стагоддзя – тэме Вялікай Айчыннай вайны. Сярод аўтараў – знакамітыя савецкія майстры, члены Саюза мастакоў БССР Р. Маліноўскі, І. Крэйдзік, У. Жук, Г. Паплаўскі і інш. Створаныя ў пасляваенныя гады агітацыйныя плакаты сталі сведкамі гісторыі, дакументамі, якія захавалі факты і звесткі, адлюстравалі перажытыя падзеі. Выстаўка аднаўляе настрой памятнага Дня Перамогі 1945 года, памяць аб якім будзе славіцца ў стагоддзях, героі якога вечныя!


Выставачны праект будзе працаваць да 17 лістапада 2024 г.
Дата яго заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам