Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
З 5 красавіка ў кальцавой галерэі 3-га паверха пачне працу трэцяя выстаўка з цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”.
Цыкл выхаваўча-патрыятычных выставак, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-ўдзельніках.
У трэцяй экспазіцыі прадстаўлена хроніка з канца сакавіка па май 1944 г. – “Здзітаўская абарона”, “Полацка-Лепельская бітва” і іншыя аперацыі партызан, а таксама вясенняя сяўба 1944 г.
Выстаўка падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі дэманструюцца копіі баявых справаздач 208 чырвона-партызанскага палка імя І.В. Сталіна і партызанскага атрада імя 25-годдзя УЛКСМ партызанскай брыгады імя Г.К. Жукава за перыяд красавік–май 1944 г.
У кніжна-дакументальным шэрагу адлюстраваны подзвіг беларускіх партызан, якія вызвалялі беларускую зямлю ў цесным узаемадзеянні з наступаючымі часцямі Чырвонай арміі, аб чым красамоўна сведчыць той факт, што за перыяд з кастрычніка 1943 па красавік 1944 года з часцямі Чырвонай арміі спалучылася больш за 35 партызанскіх брыгад і 15 асобна дзейсных партызанскіх атрадаў, агульнай колькасцю больш за 50 тыс. чалавек.
Вялікую адметнасць маюць выяўленчыя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На выстаўцы прадстаўлены копіі асобных нумароў газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” за красавік і май 1944 г., копія плаката Віктара Карэцкага “Забяспечым высокі ўраджай у 1944 годзе! Дадзім фронту і краіне больш харчавання!”. Дадзеныя экспанаты вобразна ілюструюць апісаныя вышэй падзеі.
Запрашаем пазнаёміцца з выстаўкай і звярнуцца да выданняў і дакументаў, што зберагаюць і ўвекавечваюць памяць пра гераічныя часы, пра ўдзельнікаў вызвалення Беларусі.
Выстаўка працягне працу да 31 снежня 2024 г.
Тэрмін экспанавання можа быць зменены.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.
Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.
Чытайце таксама: