ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Найвялікшыя скарбы чалавецтва
Універсальная дзесятковая класіфікацыя як сродак індэксавання дакументаў

ААН: дзеля міру і стварэння

ААН: дзеля міру і стварэння
Іншыя навіны

З 16 кастрычніка па 16 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “ААН: дзеля міру і стварэння”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.


Гэтае свята штогод адзначаецца 24 кастрычніка як дзень нараджэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ўступіў у сілу Статут ААН, а ў 1971 годзе Генеральная Асамблея рэкамендавала, каб усе дзяржавы-члены ААН адзначалі яго як дзяржаўнае свята (рэзалюцыя 2782 (XXVI)).

Святкаванне Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый служыць напамінам пра тое, што планета – наш агульны дом і з дапамогай сусветнага дыялогу і супрацоўніцтва можна вырашыць усе існуючыя праблемы. Традыцыйна ў гэты дзень ва ўсім свеце праводзяцца сустрэчы, дыскусіі і выстаўкі, прысвечаныя мэтам ААН і яе дасягненням.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца унікальнай міжнароднай арганізацыяй, заснаванай для падтрымання міру і бяспекі ва ўсім свеце, развіцця сяброўскіх адносін паміж краінамі і садзейнічання сацыяльнаму прагрэсу.

Дзейнасць ААН шматбаковая і ахоплівае шырокае кола важных праблем ад устойлівага развіцця і барацьбы з тэрарызмам, заахвочвання дэмакратыі і развіцця сістэмы кіравання да аховы навакольнага асяроддзя і вырашэння глабальных медыцынскіх праблем; ад раззбраення да развіцця вытворчасці прадуктаў харчавання.

У любым кутку свету Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца жывым увасабленнем надзеі. Гэта супольнасць, здольная знішчыць насілле і ўкараніць памяркоўнасць; спрыяць развіццю і забяспечыць роўнасць; абараніць правы чалавека і паменшыць маштабы жабрацтва. Працуючы ў поўную сілу, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый можа спрыяць ажыццяўленню гэтых высокіх спадзяванняў чалавецтва.

Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешнепалітычнай дзейнасці нашай краіны. Беларуская дэлегацыя пастаянна ўдзельнічае ў рэгулярных і спецыяльных сесіях Генеральнай Асамблеі, Эканамічнага і сацыяльнага савета і іншых вядучых органаў ААН. Рэспубліка Беларусь заўсёды імкнулася займаць у рамках ААН актыўную пазіцыю па крытычна важных пытаннях і праблемах міжнароднага парадку дня і, што самае галоўнае, уносіць рэальны ўклад у вырашэнне дадзеных праблем.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • асноўныя звесткі пра ААН;
  • правы чалавека;
  • міжнароднае права
  • гуманітарныя пытанні;
  • падтрымка міру і міжнароднай бяспекі;
  • эканамічнае і сацыяльнае развіццё;
  • ААН і Рэспубліка Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка зацікавіць спецыялістаў у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагаў, студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Карысныя спасылкі

Структура ААН

Асноўныя звесткі

Хто ёсць хто ў ААН

Даведачная інфармацыя

Няўрадавыя арганізацыі

Інфармацыя для моладзі і настаўнікаў

* – англамоўны сайт

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам