ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка, прысвечаная песні
Залаты век Галівуда – жанчыны-легенды

“Бывайце здаровы, жывіце багата!”

“Бывайце здаровы, жывіце багата!”
Іншыя навіны

З 23 сакавіка па 25 красавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка, прысвечаная 80-годдзю вядомай песні “Бывайце здаровы, жывіце багата!”.


Спакойная, светлая, танцавальная, лірычная – сёння песню з васьмідзесяцігадовай гісторыяй ведаюць усе – ад малога да старога. Мусіць, няма такога кутка ў Беларусі, дзе яна не выконвалася б. Твор нікога не пакідае раўнадушным.

“Бывайце здаровы!” – народны шлягер, які ўпрыгожыў рэпертуар Леаніда Уцёсава, Ларысы Александроўскай, Іосіфа Кабзона, Якава Навуменкі, Надзеі Мікуліч, ансамбля “Песняры”.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны песня гучала на франтах і іграла вялікую ролю ў мабілізацыі духоўных сіл нашага народа. Тэкст меў мноства варыянтаў: іх складалі франтавікі, партызаны, цывільнае насельніцтва.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні і гуказапісы песні ў выкананні розных майстроў. Экспазіцыя таксама змяшчае раздзелы пра творчасць аўтараў – паэта Адама Русака і кампазітара Ісака Любана.

З імем Ісака Любана (1906–1975) звязана фарміраванне жанру масавай песні, дэмакратычнай па сваім вобразным змесце і музычнай мове. Ім створана велізарная колькасць песень, большасць якіх вылучаецца меладычнай выразнасцю і прастатой, танцавальна-бытавой жанравай асновай, інтанацыйнай сувяззю з фальклорам. 23 сакавіка спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння кампазітара.

Адам Русак (1904–1987) – гэта цудоўны паэт-лірык, прычым сам музыкант. Паэзія Адама Русака адметная напеўнасцю, шчырым лірызмам, мяккім народным гумарам, лёгка кладзецца на музыку. Сёння ў народзе жыве нямала песень, створаных вядомымі кампазітарамі на вершы Адама Герасімавіча. А такія творы, як “Толькі з табою”, “Не за вочы чорныя”, “Дзе ты, зорка мая?”, “Не шукай”, “Лясная песня” (“Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры”) і іншыя, перакладзены на многія мовы, і сёння іх спяваюць далёка за межамі Беларусі.

Дапаўняюць экспазіцыю дакументы з асабістага архіва паэта – фатаграфіі, пісьмы, рукапіс тэксту песні “Бывайце здаровы!”.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Чытайце таксама:
Адам Русак. Жыццё ў песні

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам