ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жанчыны планеты: мінулае, сучаснасць, будучыня
Жанчыны ў гісторыі Беларусі

Для цябе, Жанчына

Для цябе, Жанчына
Іншыя навіны

З 3 па 31 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) дэманструецца тэматычная кніжная выстаўка "Для цябе, Жанчына!", арганізаваная напярэдадні жаночага свята.


Жанчыну заўсёды ўспрымалі як вялікі дар прыроды, як тую, хто даруе новае жыццё. Яе ўшаноўвалі, яе абагаўлялі. "Мацер Свету. Колькі незвычайна кранальнага і магутнага злілося ў гэтым святым паняцці ўсіх вякоў і народаў. Жанчыны, вы сатчаце і разгорнеце сцяг свету. Вы запаліце ў кожным ачагу агонь цудоўны, які стварае і падбадзёрвае. Вялікая і выдатная справа запаведана вам, жанчынам!", – так сказаў Мікалай Рэрых.

Адзін з раздзелаў экспазіцыі прысвечаны знакамітым жанчынам у сусветнай гісторыі з найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. Гераіні гэтых кніг – жанчыны незвычайнага лёсу, іх імёны сталі сапраўды легендарнымі. Тут і тыя, хто адыграў важную ролю ў палітыцы, і тыя, чыім прызначэннем сталі навука, літаратура і мастацтва.

У асобным раздзеле сабраны шэдэўры любоўнай лірыкі, дыяменты сусветнай паэзіі ад антычнасці да нашых дзён, у іх апяваецца прыгажосць жанчыны, яе пяшчота і жаноцкасць. Выкліча цікавасць і кніга "Афоризмы. Великие женщины о мужчинах и любви", у якой чытач знойдзе незвычайна дасціпныя, бліскучыя выказванні такіх вядомых жанчын, як Како Шанэль, Сара Бернар, Агата Крысці, Жорж Санд, Марлен Дытрых, Грэта Гарба і інш. Таксама ў гэтым раздзеле прадстаўлены цэлы шэраг празаічных твораў, прысвечаных жанчыне, сярод якіх раманы Генры Джэймса "Женский портрет", Такэо Арысіма "Женщина", Марыі Арбатавай "Меня зовут женщина", апавяданне Джэрома К. Джэрома "Очаровательная женщина" і многія іншыя.

У раздзеле "Магія жанчыны" чытачкі знойдуць для сябе шмат карысных парад, як правільна выбраць адзенне, макіяж, прычоску і быць захапляльнай кожны дзень.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

           
                 
           

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам