ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
"Кую-кую ножку, паеду ў дарожку...", або Як дзецям палюбіць кнігу?
Выстаўка “UNTITLED”

Гісторыя і традыцыі беларускай навукі

Гісторыя і традыцыі беларускай навукі
Іншыя навіны

З 27 студзеня па 29 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана тэматычная выстаўка “Гісторыя і традыцыі беларускай навукі”, прысвечаная Дню беларускай навукі.


Навука Беларусі мае глыбокія гістарычныя карані. Яна ўвабрала ў сябе духоўна-інтэлектуальныя традыцыі, вопыт даследчай дзейнасці многіх пакаленняў навукоўцаў. Пасля абвяшчэння БССР развіццё навукі ішло асабліва хуткімі тэмпамі. У ХХ стагоддзі ў нашай краіне былі створаны не толькі нацыянальная сістэма арганізацыі навуковых даследаванняў, падрыхтоўкі навуковых кадраў, але і прызнаныя ва ўсім свеце навуковыя школы ў галіне лазернай фізікі, оптыкі і спектраскапіі, цеплафізікі, матэрыялазнаўства, фізіялогіі, хіміі, геалогіі, батанікі, генетыкі. Тым самым быў закладзены падмурак, на якім развіваецца беларуская навука сёння.

Уступленне Беларусі ў новы перыяд свайго развіцця, набыццё нацыянальнага суверэнітэту і незалежнасці паставілі перад беларускай навукай новыя задачы. Абапіраючыся на вопыт і навуковыя традыцыі мінулых пакаленняў, гэтыя задачы cучасныя вучоныя вырашаюць на больш высокім узроўні.

Экспазіцыя змяшчае каля 50 выданняў, якія выйшлі ў друк за апошнія пяць гадоў. Гэта даведачныя і энцыклапедычныя выданні пра гісторыю развіцця і сучасны стан беларускай навукі, зборнікі навуковых прац, матэрыялы навуковых міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый. Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны выбітным постацям беларускай навукі, біяграфіі якіх прадстаўлены, у асноўным, кнігамі серыі “Людзі беларускай навукі”.

Выстаўка адрасавана шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

Кантактны тэлефон: (8017) 293 28 86.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам