ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнародны мультыпраект "Лемарыс"
Сусвет Станіслава Лема

Класік венгерскай музыкі

Класік венгерскай музыкі
Іншыя навіны

З 12 кастрычніка па 30 лістапада ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка "Класік венгерскай музыкі", прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння венгерскага кампазітара, піяніста і дырыжора Ф. Ліста.


Феранц Ліст (1811–1886) – вялікі піяніст і кампазітар XIX ст., адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага рамантызму. І сёння яго віртуозная тэхніка з’яўляецца ўзорам для сучасных піяністаў, а творы – вяршынямі фартэпіяннай музыкі. Кампазітар-піяніст здзейсніў карэнны пераварот у піяністычнай тэхніцы: увёў "сімфанічную трактоўку" фартэпіяна, заснаваную на паўнагучнасці і маляўнічасці.

Як кампазітар ён зрабіў масу адкрыццяў у галіне гармоніі, мелодыкі, формы, стварыў новыя інструментальныя жанры – рапсодыю і сімфанічную паэму.

Творчая дзейнасць Ф. Ліста была на рэдкасць шматграннай. Смелы наватар, ён узбагаціў музыку новымі ідэямі і выразнымі сродкамі.

Кампазітар-рамантык імкнуўся раскрыць у сваіх творах унутраную сувязь музыкі з паэзіяй.

Творчая спадчына Ф. Ліста шырокая і разнастайная: сімфанічныя паэмы "Бітва гунаў", "Гамлет", "Венгрыя", "Праметэй", два канцэрты для фартэпіяна з аркестрам, шматлікія рамансы і хоры, фартэпіянныя творы (санаты, эцюды, рапсодыі, вальсы), сачыненні для аркестра і аргана, транскрыпцыі сачыненняў розных кампазітараў, а таксама арыгінальныя творы духоўнага характару.

На выставачных стэндах прадстаўлены нотныя выданні, аўдыядакументы твораў кампазітара, а таксама кнігі і артыкулы пра яго творчасць.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам