ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Падмурак дабра і духоўнасці: Дзень праваслаўнай кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Серыя семінараў па выкарыстанні Web of Science

Кніга кніг

Кніга кніг
Іншыя навіны

З 10 сакавіка па 10 красавіка ў музеі кнігі (пам. 347) працуе выстаўка “Кніга кніг”, прымеркаваная да 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны і Дня праваслаўнай кнігі.


Выстаўка прысвечана адной з галоўных кніг, якая адыграла знакавую ролю ў развіцці агульначалавечай культуры, святой кнізе хрысціян – Бібліі. У межах хрысціянскага свету біблейскія тэксты аказалі значнае ўздзеянне на ўсе бакі жыцця. Біблія і па сённяшні дзень застаецца самым шматтыражным і самым перакладаемым выданнем свету.

На выстаўцы прадэманстравана гісторыя Кнігі кніг і яе распаўсюджання на беларускіх землях. Сярод экспанатаў XV–XX стст. з фонду бібліятэкі – старажытныя рукапісныя зводы біблейскіх тэкстаў, іх пераклады і выданні на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны, Заходняй Еўропы. Гэта арыгінальныя рукапісныя і друкаваныя асобнікі на розных мовах, ілюстраваныя знакамітымі майстрамі розных стагоддзяў.

Упершыню экспануецца ўнікальнае факсімільнае ўзнаўленне аднаго з найстаражытнейшых рукапісных тэкстаў Новага Запавету – “Пасланне Апостала Пятра” на грэчаскай мове, якое датуецца III ст. (выпушчана бібліятэкай Ватыкана). Таксама экспануюцца рукапісныя помнікі ад Тураўскага (ХІ ст.) і Полацкага (ХІІ–ХІІІ стст.) Евангелляў да сучасных манускрыптаў.

Помнікі друкарскага майстэрства ўключаюць асобнік адной з першых друкаваных Біблій Заходняй Еўропы (Ульм, 1475), адзін з першых перакладаў біблейскіх тэкстаў на нямецкую мову (Вітэнберг, 1523), першы дакладны друкаваны пераклад на польскую мову (Кракаў, 1561), першы поўны пераклад на стараславянскую мову (Астрог, 1581). Дэманструюцца выданні тэкстаў Свяшчэннага Пісання друкарняў Беларусі (Куцейна, Магілёў, Еўе), Расіі (Масква), Украіны (Львоў, Кіеў) XVII–XVIII стст., лепшыя ілюстраваныя біблейскія выданні XVII–XX cтст., а таксама першыя спробы перакладаў на рускую і беларускую мовы.

Удзел у адкрыцці выстаўкі прынялі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў навукі, культуры і адукацыі, духавенства, даследчыкі і іншыя зацікаўленыя.

Запрашаем усіх на выстаўку!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 27 22.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам