ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Горад і кнігі
Нацыянальная літаратурная прэмія – 2016

Космас і права

Космас і права
Іншыя навіны

З 28 сакавіка па 29 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Космас і права”, прысвечаная 55-годдзю першага палёту чалавека ў космас.


12 красавіка 1961 года ў СССР была ажыццёўлена самая фантастычная і дзёрзкая мара чалавецтва – палёт чалавека ў космас.

Зразумела, заваяванне чалавекам касмічнай прасторы – гэта свята не толькі нацыянальнага, але і сусветнага значэння. Таму ўжо праз 7 гадоў, у 1968 годзе, Генеральная канферэнцыя міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі па ініцыятыве СССР прыняла рашэнне абвясціць 12 красавіка Сусветным днём авіяцыі і касманаўтыкі, які шырока адзначаецца ў многіх еўрапейскіх краінах і ЗША.

Засваенне космасу ідзе поўным ходам. На Зямлі дзейнічае каля двух дзясяткаў касмадромаў, вакол планеты працуюць тысячы спадарожнікаў, на арбіце ўжо пабывала каля 500 чалавек, зараджаецца касмічны турызм, у планах – засваенне Месяца і экспедыцыя на Марс. Касмічная дзейнасць чалавецтва становіцца ўсё больш маштабнай і разнастайнай. А гэта значыць, што пры яе рэгуляванні ўсё часцей прыходзіцца сутыкацца з юрыдычнымі пытаннямі.

Міжнароднае касмічнае права вядзе свой адлік з 1967 года, калі Генеральнай Асамблеяй ААН быў прыняты і адкрыты для падпісання Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Месяц і іншыя нябесныя целы. На працягу наступнага дзесяцігоддзя падмурак гэтай галіны міжнароднага права быў практычна сфарміраваны: асноўныя прававыя інстытуты касмічнага права атрымалі замацаванне ў пяці міжнародных дагаворах ААН, якія і сёння застаюцца пуцяводнымі для дзяржаў, што ажыццяўляюць даследаванне і выкарыстанне касмічнай прасторы.

Другая генерацыя была сфарміравана ў 80–90-я гады ХХ ст. рэзалюцыямі Генеральнай Асамблеі ААН, гэта значыць актамі так званага “мяккага права”. У адрозненне ад “цвёрдага”, дагаворнага права, нормы якога з’яўляюцца абавязковымі для дзяржаў і іншых суб’ектаў, “мяккае права” не стварае пэўных праў і абавязкаў, а толькі дае арыентацыю, рэкамендуе тую або іншую лінію паводзін.

Міжнароднае касмічнае права сёння – сістэма, якая дынамічна развіваецца, якую можна лічыць асновай глабальнай касмічнай бяспекі. Гэта сістэма мае ўнікальныя асаблівасці і будуецца на прынцыпах бяспекі. Міжнароднае касмічнае права таксама знаходзіцца ў цесным узаемадзеянні з нацыянальнымі заканадаўчымі актамі, мае рэгіянальныя асаблівасці. Трансфармацыі рэалій касмічнай сферы дзейнасці прыводзяць да неабходнасці адаптацыі норм міжнароднага касмічнага права да новых умоў.

Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў: кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Касмічнае права як галіна сучаснага міжнароднага права.
  • Гісторыя развіцця касмічнага права ў дакументах.
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў космасе: прававыя пытанні.
  • Міжнародна-прававая адказнасць дзяржаў за дзейнасць у космасе.
  • Пытанні міжнароднага права па выкарыстанні касмічнай прасторы ў ваенных мэтах.
  • Прававое рэгуляванне дагаворных адносін у касмічным праве.
  • Космас, навука, эканоміка, экалогія і сродкі сувязі.

Выстаўка можа быць карыснай як курсантам, студэнтам, аспірантам, так і шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца праблемамі касмічнага права.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам