ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
За радкамі дакументаў
Вобразы Амерыкі

Людзі розныя, людзі роўныя: расы без расізму

Людзі розныя, людзі роўныя: расы без расізму
Іншыя навіны

З 14 сакавіка па 13 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца выстаўка “Людзі розныя, людзі роўныя: расы без расізму”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі.


Гэты Дзень быў абвешчаны на XXI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 26 кастрычніка 1966 года (рэзалюцыя 2142 (XXI)) і штогод адзначаецца 21 сакавіка.

Дата абрана ў памяць ахвяр трагічных падзей у ПАР: у 1960 годзе ў паўднёваафрыканскім горадзе Шарпевілі паліцыя расстраляла 69 удзельнікаў мірнай дэманстрацыі, пратэставаўшых супраць прынятых у рамках палітыкі апартэіду “законаў аб пропусках”. Многія, уключаючы жанчын і дзяцей, былі паранены.

Першы артыкул Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека абвяшчае, што “ўсе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах”. Абвяшчаючы Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, Генеральная Асамблея ААН адзначыла, што расавая дыскрымінацыя з’яўляецца злачынствам супраць чалавечай годнасці і адмаўленнем асноўных свабод і праў чалавека. Асамблея прызнала, што дыскрымінацыя з’яўляецца сур’ёзнай перашкодай да эканамічнага і сацыяльнага развіцця, міжнароднага супрацоўніцтва і міру, і заклікала міжнароднае супольніцтва падвоіць намаганні ў мэтах ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі і ксенафобіі, дзе б яны ні мелі месца.

З часу абвяшчэння рэзалюцыі ў справе барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі быў дасягнуты істотны прагрэс. У многіх краінах былі скасаваны расісцкія законы і практыка. Забарона расавай дыскрымінацыі была замацавана ва ўсіх ключавых міжнародных дакументах па правах чалавека. Для барацьбы з расізмам была створана спецыяльная міжнародная сетка, якая функцыянуе ў адпаведнасці з палажэннямі Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі. Сёння гэтую Канвенцыю ратыфікавалі амаль усе краіны свету.

У 2001 годзе ў Дурбане (ПАР) адбылася Сусветная канферэнцыя па барацьбе супраць расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці, на якой былі прыняты найбольш аўтарытэтныя і ўсёабдымныя дакументы, накіраваныя на барацьбу з расізмам і расавай дыскрымінацыяй, – Дурбанская дэкларацыя і Праграма дзеянняў. У красавіку 2009 года ўдзельнікі Канферэнцыі па аглядзе Дурбанскага працэсу прааналізавалі глабальны прагрэс, дасягнуты ў барацьбе з расізмам, і прыйшлі да высновы, што шмат яшчэ трэба зрабіць. Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што сёння нельга гаварыць пра поўнае выкараненне расізму і расавай дыскрымінацыі. Гэта праблема да сённяшняга дня застаецца досыць актуальнай у свеце. Выпадкі расавай і этнічнай дыскрымінацыі адбываюцца штодня, абцяжарваючы прагрэс мільёнаў людзей ва ўсім свеце. Расізм і нецярпімасць могуць прымаць самыя розныя формы: ад парушэння асноватворных прынцыпаў раўнапраўя адносна некаторых асоб да распальвання этнічнай нянавісці, якая можа прыводзіць да генацыду, – і ўсё гэта можа стаць прычынай гібелі людзей і расколу ў грамадстве. На канферэнцыі было падкрэслена, што барацьба з расізмам з’яўляецца адной з важнейшых задач міжнароднай супольнасці.

Прапанаваная тэматычная выстаўка заклікана прыцягнуць увагу чытача да дзейнасці ААН і іншых міжнародных арганізацый і асацыяцый, накіраванай на пераадоленне расізму і барацьбу з расавай дыскрымінацыяй на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Расізм у гістарычнай рэтраспектыве;
  • Міжнародныя прававыя дакументы, якія адносяцца да ліквідацыі расізму і ўсіх форм расавай дыскрымінацыі;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва па барацьбе з праявамі расізму;
  • Палітыка асобных краін, накіраваная на выкараненне расізму.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне міжнародных адносін, юрыстам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі праў чалавека.

Карысныя спасылкі

Сістэма ААН

Канферэнцыі

Асноватворныя дакументы

     
         
     

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам