ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Разам з кнігай адкрываем свет
Яркія фарбы восені

Мір. Бяспека. Развіццё

Мір. Бяспека. Развіццё
Іншыя навіны

З 12 верасня па 14 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) праходзіць выстаўка “Мір. Бяспека. Развіццё”, прысвечаная  Міжнароднаму дню міру.


Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН (рэзалюцыя A/RES/36/67) у 1981 годзе і штогод адзначаўся ў трэці аўторак верасня – дзень адкрыцця чарговых сесій Асамблеі. Праз дваццаць гадоў, у 2001 годзе, Генеральная Асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю A/RES/55/282, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня.

Заснаваўшы гэты Дзень, Генеральная Асамблея прысвяціла яго папулярызацыі і ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі. Асамблея заявіла, што Міжнародны дзень міру будзе адзначацца як дзень глабальнага спынення агню і адказу ад прымянення сілы і прапанавала ўсім дзяржавам і народам выконваць спыненне ваенных дзеянняў на працягу гэтага дня.

У 2013 годзе гэты Дзень праводзіцца пад дэвізам “Адукацыя ў духу міру” і галоўнай яго мэтай з’яўляецца раскрыццё і вывучэнне той ролі, якую адукацыя можа адыгрываць у выхаванні ў маладога пакалення культуры міру. Не дастаткова навучыць дзяцей чытаць, пісаць і лічыць. Адукацыя павінна фарміраваць у пакалення, якое падрастае, пазітыўную сацыяльную самасвядомасць і сацыяльны вопыт, адаптаваць будучых грамадзян да дзеючай сістэмы грамадскіх адносін, да лепшых традыцый гуманізму, дэмакратыі і сацыяльнай свабоды. Пры гэтым адукацыя ў духу міру павінна быць накіравана і на забеспячэнне ў маладога пакалення адказнасці за ўсё, што адбываецца вакол, што з’яўляецца ўмовай дынамічнага руху наперад чалавечай цывілізацыі.

Генеральная Асамблея заклікала ўрады краін, няўрадавыя арганізацыі, рэлігійныя ўстановы, грамадскіх лідэраў, сродкі масавай інфармацыі і групы грамадскай супольнасці ажыццявіць сваю ролю ў правядзенні Міжнароднага дня міру – падтрымаць праграмы выхавання ў духу міру, дапамагчы ў аднаўленні разбураных вайной школ і забяспечыць доступ дзяцей і моладзі да якаснай адукацыі, якае ўключае вывучэнне таго, як уладжваюцца і прадухіляюцца канфлікты.

Падзеі мінулага года – войны, тэрарызм, ваенныя страты, глыбокія супярэчнасці, якія раздзяляюць народы і асобных людзей ва ўсім свеце, абумовілі беспрэцэдэнтную актуальнасць Міжнароднага дня міру і сёлета.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 100 дакументаў, якія раскрываюць работу міжнародных арганізацый, урадавых і няўрадавых устаноў і груп у сферы падтрымання міру і бяспекі. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя дагаворы і міжнародна-прававыя дакументы па падтрыманні міру і бяспекі.
  • Раззбраенне, ядзернае раззбраенне.
  • Аперацыі па падтрыманні міру.
  • Міратворчасць і мірабудаўніцтва.
  • Змаганне з тэрарызмам і ядзерным тэрарызмам.
  • Правы чалавека і падтрыманне міру.
  • Адукацыя ў духу міру, культура міру.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у сферы сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, а таксама студэнтам, магістрантам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім, каго хвалюе пытанне міру на Зямлі.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дaкументы

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам